Вы тут

Зацверджаны задачы развіцця Беларусі у 2019 годзе


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №483 "Аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2019 г.". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


У адпаведнасці з указам мэтай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2019 г. з'яўляецца забеспячэнне эканамічнага росту Беларусі, які перавышае сярэднесусветны ўзровень, і павышэнне на гэтай аснове ўзроўню дабрабыту беларускага народа.

Кіраўніком дзяржавы вызначаны ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы ўрада Беларусі на 2019 г., у тым ліку тэмп росту валавога ўнутранага прадукту - 104%, экспарту тавараў і паслуг - 105,4%, рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва - 103,4%.

Ключавым індыкатарам для Нацыянальнага банка з'яўляецца параметр па інфляцыі, якая па выніках 2019 года не павінна перавысіць 5%.

Пры падпісанні ўказа ў мэтах забеспячэння ўстойлівага і доўгатэрміновага росту кіраўніком дзяржавы ўсёй вертыкалі ўлады пастаўленыя дадатковыя задачы па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця. У тым ліку па распрацоўцы і ўнясенні прапаноў для павышэння патэнцыйнага валавога ўнутранага прадукту і стварэння новых крыніц яго росту; правядзенню сістэмнай рэгіянальнай палітыкі ў мэтах выраўноўвання развіцця тэрыторый, скарачэння міжабласной і міжраённай дыферэнцыяцыі ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, а таксама стварэння новых высокапрадукцыйных працоўных месцаў, перш за ўсё ў рэгіёнах; ліквідацыі макраэканамічных дысбалансаў, недапушчэнні нарастання даўгавых "навесаў"; прыняцця дзейсных мер па паляпшэнню фiнансавага стану праблемных прадпрыемстваў; далейшаму павышэнню заробкаў на аснове адпаведнага росту прадукцыйнасці працы.

Ураду даручана уносіць прапановы аб карэкціроўцы прагнозных параметраў з улікам фактычных знешніх эканамічных умоў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.