Вы тут

«Беларусь 3» пакажа канцэртную праграму «Новы год у класічным стылі»


Сустрэць свята ў суправаджэнні не проста добрай, а праверанай часам і пакаленнямі слухачоў музыкі прапануе гледачам сацыякультурны канал «Беларусь 3». Святочная канцэртная праграма, якая выйдзе ў эфір у двух аддзяленнях 31 снежня і 1 студзеня, так і называецца — «Новы год у класічным стылі».


Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Аляксандра Сасноўскага сабраў у адной студыі цэлае сузор'е вядомых беларускіх артыстаў оперы і аперэты. Так, разам з аркестрам і хорам выступілі салісты Вялікага тэатра Беларусі, заслужаныя артысты краіны Аксана Волкава, Алена Сало і Алена Шведава, народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў, артысты музычнага тэатра Мікалай Русецкі і Наталля Дзяменцьева, артысты тэатра «Тэрыторыя мюзікла», джазавы калектыў Jazzology, а таксама фіналісты сёлетняга чэмпіянату Беларусі па спартыўных бальных танцах Ангеліна Міхайлава і Віталь Вайцяшонак.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Новы год пад класіку

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.