Вы тут

Ваенныя сувязісты атрымалі новую тэхніку


У ваеннай справе сакрэт поспеху залежыць ад якасці камунікацыі паміж злучэннямі і падраздзяленнямі. Менавіта таму сувязі і яе сродкам у войску надаецца велізарнае значэнне. Да таго ж важна не толькі іх мець у наяўнасці, але быць здольнымі іх праектаваць і вырабляць. Войскі сувязі цесна супрацоўнічаюць з прадпрыемствамі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, і дзякуючы трывалым кантактам у краіне наладжана серыйная вытворчасць сродкаў і комплексаў сувязі ўсіх родаў і відаў, неабходных для паўнавартаснага кіравання войскамі.


На тэрыторыі 263 базы захоўвання, рамонту і ўтылізацыі сродкаў сувязі намеснік начальніка генеральнага штаба Узброеных Сіл па баявым упраўленні Ігар Кароль уручыў экіпажам падраздзяленняў і воінскіх часцей сувязі трыццаць адзін новы і мадэрнізаваны комплексны ўзор тэхнікі сувязі. Чым жа новыя ўзоры лепшыя за старыя?

- Радыёрэлейная станцыя Р-414МБРП шыфр "Сасна-2" адрозніваецца ад свайго папярэдніка перш за ўсё прынцыпам дзеяння, - расказвае начальнік упраўлення ААТ "АГАТ - сістэмы кіравання" - кіруючая кампанія холдынгу "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання" Аляксандр Голубеў. - Ранейшая станцыя разгортвалася на гідраўлічным прывадзе, а новая цалкам пераведзена на электрамеханічны, уключаючы ў тым ліку і нацяжэнне мачтаў. Гэта дазволіла паскорыць час разгортвання на 10 хвілін. І апаратная, і мачты на гэтым шасі знаходзяцца побач, дзякуючы чаму можна абысціся без кабялёў. Адразу пасля ўзняцця мачты машына гатова выконваць баявую задачу, а аператары пачынаюць перадачу дадзеных. Час разгортвання зафіксаваны ў 22 хвіліны - столькі праходзіць ад моманту пастаноўкі машыны да пачатку працы. Чатыры апоры ў аўтаматычным рэжыме выраўноўваюць палажэнне платформы. Таксама прадугледжаны спецыяльныя падстаўкі, дзякуючы якім машыну можна разгарнуць і на непадрыхтаванай пляцоўцы.

Новая машына ўжо паспела "засвяціцца" на вучэннях. Яна была ўпершыню прадстаўлена на "Захадзе-2017", і пасля гэтага ўдзельнічала ва ўсіх вучэннях, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі. Дзяржаўныя выпрабаванні яна завяршыла паспяхова. 19 кастрычніка 2018 года загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь яна прынята на ўзбраенне. І зараз пачынаецца серыйная вытворчасць гэтага вырабу.

- Войскі сувязі ў сучасных умовах мусяць выконваць задачы ў такой абстаноўцы, дзе трэба не толькі крочыць у ногу з часам, але і быць крыху наперадзе,  - зазначыў начальнік сувязі Узброеных Сіл Алег Мішчанка. - Сучасныя сістэмы кіравання прад'яўляюць войскам патрабаванні па прапускной здольнасці, устойлівасці, мабільнасці, не кажучы ўжо пра абароненасць і здольнасць працаваць ва ўмовах радыёэлектроннага ўздзеяння. Мы аснашчаем войскі сучаснай тэхнікай некалькімі спосабамі. Гэта перш за ўсё вытворчасць прынцыпова новых узораў. Мы зыходна закладваем такія характарыстыкі, якія былі б актуальны не толькі зараз, але і праз 5-10 год. Праграмнае забеспячэнне доя іх здольнае карэктавацца. Нашы прадпрыемствы абаронна-прамысловага комплексу асвоілі і серыйна выпускаюць узоры ўсіх родаў сувязі - радыёрэлейнай, трапасфернай, правадной, спадарожнікавай. Сёння падраздзяленні здольныя самі мадэрнізаваць тэхніку, замяняючы аналагавае абсталяванне. У нас няма воінскіх часцей, дзе б не было асучасненай апаратуры.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.