Вы тут

Прэзідэнт: Заходнееўрапейскі шопінг у мінчан лічыцца больш прывабным


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае, што задача па павышэнні зарплат нізкааплатных катэгорый работнікаў актуальная і для Мінска, нягледзячы на тое, што даходы ў Мінску на душу насельніцтва ў паўтара разы большыя, чым у сярэднім па краіне. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе з актывам сталіцы, перадае БЕЛТА.


Фота БЕЛТА

«Дваццаць працэнтаў жыхароў горада да гэтага часу атрымліваюць менш за чатырыста рублёў у месяц. Таму задача па павышэнні зарплат нізкааплатных катэгорый работнікаў актуальная і для Мінска. Тым больш што цэны на тавары і паслугі тут самыя высокія ў краіне», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Мінску на гэты момант функцыянуюць каля 12 тыс. рознічных гандлёвых аб'ектаў, 3 тыс. аб'ектаў грамадскага харчавання і 98 гандлёвых цэнтраў. За дзве з паловай пяцігодкі гандлёвыя плошчы павялічыліся амаль у тры разы. «Аднак такая маштабная канкурэнцыя слаба ўплывае на цэнавую сітуацыю. Па-ранейшаму рэальных зніжак няма або яны сімвалічныя, а заходнееўрапейскі шопінг у мінчан лічыцца больш прывабным», - канстатаваў ён.

Прэзідэнт у сувязі з гэтым паставіў задачу для гарадской улады стварыць такія ўмовы, каб людзям хацелася траціць грошы ў сваім горадзе.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ўжо казаў пры прызначэнні Анатоля Сівака старшынёй Мінгарвыканкама пра тое, што трэба сур'ёзна звярнуць увагу на "сеткавых монстраў" ў сталіцы. «Ні ў якім разе нельга загубіць крамы крокавай даступнасці. Яны павінны існаваць», - сказаў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?