Вы тут

Новы ўрад Сербіі ўзначаліў Радаван Вішкавіч


Парламент Сербіі зацвердзіў новы склад урада, які ўзначаліў Радаван Вішкавіч, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сербскае інфармагенцтва Танюг.


Радаван Вішкавіч быў выбраны на пасаду прэм'ер-міністра краіны ў час спецыяльнага пасяджэння парламента, якое доўжылася 13 гадзін. Кандыдатуру Вішкавіча падтрымалі 54 дэпутаты, супраць прагаласавалі дзевяць, чацвёра парламентарыяў устрымаліся.

Як паведамляе ТАСС, Радаван Вішкавіч нарадзіўся ў 1964 годзе. Ён мае ступень доктара тэхнічных навук у сферы інфраструктуры. Раней палітык тройчы выбіраўся ў парламент Сербіі ад партыі "Саюз незалежных сацыял-дэмакратаў", лідарам якой з'яўляецца экс-прэзідэнт краіны і дзеючы член прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік. На гэты момант Вішкавіч таксама займае пасаду намесніка старшыні партыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».