Вы тут

БДУІР і IT-кампанія JET BI адкрылі сумесную лабараторыю


На яе базе будуць распрацоўвацца ўнутраныя праекты, стартап-праекты, праводзіцца хакатоны, мітапы, стартапы тыдня, курсы QA, SAP, SF і іншыя .


“Мы спецыяльна размясцілі лабараторыю не ў навучальных карпусах, а на пляцоўцы, якая больш арыентавана на творчую інавацыйную дзейнасць, — адзначыў рэктар БДУІІР Вадзім БОГУШ. — Усё больш кампаній разумеюць, што будаваць стасункі з ВНУ трэба не толькі на ўзроўні арганізацыі адукацыйных праграм, але і ў сферы рэалізацыі сумесных творчых праектаў. Таму мы прынялі рашэнне, што акрамя традыцыйных адукацыйных курсаў шчыльна зоймемся пытаннямі, звязанымі з генерацыяй новых ведаў: распрацоўкамі, якія ў перспектыве будуць прыносіць дывідэнды і ўніверсітэту, і кампаніі-ініцыятару. Я ўпэўнены, што тут будуць стварацца навуковыя каманды, а JET BI акажа падтрымку стартап-руху ва ўніверсітэце”.

Да адкрыцця лабараторыі быў прымеркаваны студэнцкі хакатон Hackaton Light: IoT for Business ад JET BI, удзельнікамі якога сталі больш за 30 прадстаўнікоў з розных універсітэтаў краіныі. Удзельнікам трэба было прыдумаць і прэзентаваць ідэю для бізнесу на базе разумных прылад — датчыкаў, сэнсараў, якія ўжо існуюць. Ментарамі выступілі заснавальнікі і вядучыя спецыялісты JET BI, прадстаўнікі адміністрацыі і прафесарска-выкладчыцкага складу БДУІР. Першае месца ў хакатоне заваявала каманда "Капейка" (БДТУ; Мінскі дзяржаўны каледж электронікі) з праектам Smart Cart.

У бліжэйшы час на базе новай лабараторыі плануецца правядзенне серыі мітапаў на тэму IoT і VR для бізнесу. У рамках гэтага мерапрыемства пройдзе серыя кароткіх выступленняў, прысвечаных дадзенай тэхналогіі, будуць асвятляцца існуючыя тэндэнцыі, падыходы і неабходныя крытэрыі для старту паспяховай каманды. Плануецца таксама правядзенне стартап-тыдня JET BI, падчас якога кожны жадаючы зможа прэзентаваць свой праект, атрымаць ацэнку, ідэі і рэкамендацыі экспертаў. Па выніках тыдня будзе вызначаны пераможца, стартап якога атрымае фінансаванне.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».