Вы тут

beCloud запусціў у Мінску першыя вопытныя зоны 5G


Тэхналогія абяцае стаць прарыўной: ужо сёння эксперты падкрэсліваюць, што менавіта дзякуючы 5G віртуальная рэчаіснасць, інтэрнэт рэчаў, беспілотны транспарт, відэааналітыка актыўна ўвойдуць у наша штодзённае жыццё. На дадзены момант тэхналогія актыўна тэсціруецца па ўсім свеце і Беларусь — не выключэнне. Масавы запуск 5G чакаецца ў 2020 годзе.


Пілотны праект заснаваны на тэхналогіі 5GNew Radio, уключае ў сябе тры базавыя станцыі ў цэнтральных раёнах Мінска ў дыяпазоне 3,5 Ггц. Праект распрацаваны beCloud сумесна з харвацкай кампаніяй Ericsson Nikola Tesla.

Глабальная задача вопытных зон — даследаванне рынку запатрабаваных паслуг у сетках 5G і пошук эфектыўных бізнес-рашэнняў. Пры іх стварэнні выкарыстоўвалася абсталяванне шырокапалоснага бесправаднога доступу кампаніі Ericsson, якое адпавядае тэхналогіі 5G. Тэсціраванне арганізавана па сцэнарыі Non standalone (NSA) з выкарыстаннем існуючай сеткі LTE.

Базавыя станцыі 5G забяспечаць звышхуткасную перадачу дадзеных —1 Гбіт/ с і больш на адну абаненцкую прыладу. Таксама вопытныя зоны дазволяць вывучыць пытанні сумеснага з іншымі сістэмамі выкарыстання дыяпазону 3,5 Ггц. Сетка пятага пакалення стане падмуркам для развіцця інфраструктуры лічбавай эканомікі Беларусі.

“Тры гады таму —  ў снежні 2015 года — кампанія beCloud першая ў краіне запусціла 4G LTE Advanced. Сёння мы падыходзім да новай рэчаіснасці, якая пройдзе пад знакам 5G. Мінімальныя затрымкі сігналу, высокая прапускная здольнасць, энергаэфектыўнасць, воблачныя сеткі доступу і гнуткі інтэрфейс тэхналогіі пятага пакалення сфарміруюць нашу бліжэйшую будучыню ў свеце тэхналогій”, — падкрэслівае генеральны дырэктар beCloud Алег Сядзельнік.

Тэхналогія 5G у будучыні стане асноўным стандартам перадачы дадзеных. Яна забяспечыць не толькі больш высокую прапускную здольнасць у параўнанні з той, што даступная сёння, але і істотна меншыя затрымкі перадачы дадзеных.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.