Вы тут

Ілжэбацюшку, які гарэлкай лячыў цягу да спіртнога, пагражае ад трох гадоў


Некаторыя дэталі завершанага расследавання крымінальнай справы аб карыслівых прыгодах ілжэсвятара ў эфіры "Альфа Радыё" агучыла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".


Прадаўжальнік справы Астапа Бэндэра паквапіўся на святое: выдаваў сябе за святара праваслаўнай царквы, выкарыстаў адпаведнае адзенне, рэчы і на нібыта добрыя справы браў у людзей грошы. Лічыцца, што такім чынам махляр ўзбагаціўся на 49 тыс. рублёў, аддаваць якія не збіраўся.

У прыватнасці, ілжэсвятар казаў, што цэлы год за грамадзян будзе штодня маліцца манах-пустэльнік, прычым цалкам бясплатна. А ахвяраванне ў памеры 365 долараў ЗША патрабавалася выключна на свечкі (па адной у дзень), якія нібыта запальваліся падчас малітвы.

Унікальнай была прапанова пазбавіць ад алкагольнай залежнасці: мужчына запэўніваў, што ўсякая цяга да спіртнога знікне, варта выпіць асвячоную ім гарэлку. Аднак у людзей пры такім "збавенні" маглі знікнуць толькі грошы.

Мужчына, які зарабляў у Мінску і Брэсцкай вобласці, абвінавачваецца па ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Злачынства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».