Вы тут

Амерыканскі суд у "справе сына Азаранка" прыняў бок бацькі


Апеляцыйны суд па акрузе Лос-Анджэлес палічыў рашэнне беларускага суда неправамерным пры разглядзе справы аб апякунстве сына Вікторыі Азаранка Лео, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на Metropolitan News-Enterprise.


"Справа сына Азаранка" была перададзена ў Апеляцыйны суд пасля таго, як Вярхоўны суд Лос-Анджэлеса пастанавіў, што рашэнне беларускага суда адпавядае міжнародным прававым нормам ў справах апекі над дзецьмі і яно было прынята раней за астатнія. Да таго ж бацька Лео, Білі Макінг, грамадзянін Беларусі. Але Білі не пагадзіўся з рашэннем і падаў апеляцыю.

Паводле міжнародных нормаў UCCJEA да пасяджэння беларускага суда Б. Макінг павінен быць папярэджаны належным чынам, яму выслалі позву па месцы рэгістрацыі ў Мінску, але ён за месяц да гэтага пакінуў Беларусь і не мог ведаць аб правядзенні пасяджэння. Гэтая фармальнасць дазволіла апеляцыйнаму суду адмяніць рашэнне Вярхоўнага.

  • Нагадаем, у беларускім судзе аб апецы над Лео не прысутнічала і сама спартсменка, яе інтарэсы тады прадстаўляла маці. Суд у Беларусі прыняў рашэнне пакінуць дзіця з мамай, а бацьку дазволіў наведваць яго ў Мінску.
  • Спрэчкі аб апякунстве паміж Азаранка і Макінгам працягваюцца з тых часоў, як пара расталася ў 2017 годзе.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.