Вы тут

Якія навацыі змяшчае абноўлены Падатковы кодэкс?


Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь правяла чарговае пасяджэнне пятай сесіі.


Прыпыненне аперацый над рахункам будзе праводзіцца зыходзячы з добрасумленнасці плацельшчыка. Калі ён на працягу паўгоддзя адказна выконваў абавязкі, будзе давацца перыяд для пагашэння задоўжанасці 5-10 дзён. Таксама ўрэгуляваны пытанні спагнання дэбіторскай запазычанасці, налічэння пені, удакладнены тэрміны і перыяды правядзеня залікаў па падатках.

— Мы ведаем, што існуе шэраг праблем у гаспадарчай дзейнасці, калі прыпыненне аперацый па рахунках блакуе ўсю дзейнасць прадпрыемстваў. Гэтыя пытанні ўрэгуляваны. Падатковыя органы пайшлі насустрач бізнесу , — паведаміла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч.

Вырашана адна з галоўных задач, якая была пастаўлена Прэзідэнтам, — дакумент, нягледзячы на яго аб’ём, просты ў выкарыстанні, лічыць дэпутат.  Былі выкаранены неўзгодненасці, неяснасці. Для гэтага, па словах Ніжэвіч, сістэмна прапрацаваны разделы, часткі і артыкулы.

— Гэты дакумент — вынік працы вялікага калектыва працоўных дзяржаўных органаў  з прыцягненнем бізнес-супольнасці, незалежных экспертаў. Гэта дакумент прамога дзеяння, прыняцце падзаконных актаў для рэалізацыі нормаў, закладзеных у праекце падатковага кодексу не запатрабуецца. Шэраг нормаў, якія раней рэгуляваліся рашэннем Прэзідэнта, уключаны ў Падатковы кодэкс, — сказала дэпутат Ніжэвіч.

Перагледжаны пытанні, звязаныя з інвестыцыйнымі вылікамі па падатках на прыбытак, па павышаючым каэфіцыенце на маёмасныя падаткі — з 2020 года каэфіцыент будзе не 2,5%, а 2%. Адмяняецца з 2019 года павышаючы каэфіцыент за неэфектыўнае выкарыстанне маёмасці.

Таксама дэпутаты расказалі аб працы ў накірунку развіцця прыцягальнага інвестыцыйнага клімату. Асноўным новаўвядзеннем закону аб інвестыцыях і прыватызацыі з’яўляецца дадатковая абарона правоў маёмасці інвестараў пры ўкладанні інвестыцый у эканоміку Рэспублікі Беларусь. Для гэтага вызначаны парадак кампенсацыі маёмасці ў выпадку нацыяналізацыі і рэквізіціі, вызначана працэдура замацавання ў інвестыцыйных дагаворах і пагадненнях магчымасці разгляду інвестыцыйных спрэчак у міжнародных судах.

Усяго на пасяджэнні разгледзілі звыш дзесяці законапраектаў у першым і другім чытанні — аб бюджэце на будучы год, аб пытаннях пітнога водазабеспячэння, рэгістры насельніцтва і забеспячэнні пагранічнай бяспекі.  Акрамя таго, ратыфікавалі Пагадненні аб гандлёва-экнамічным супрацоўніцтве паміж ЕАЭС і КНР, часовае пагадненне, якое вядзе да стварэння зоны свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Іранам.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?