Вы тут

У Жодзіне прайшоў семінар «Кітай і Рэспубліка Беларусь»


«Ніхаа» — азначае «добры дзень» па-кітайску. Такое шчырае прывітанне гучала днямі ў кабінетах Жодзінскай жаночай гімназіі. Сюды з'ехаліся педагогі з розных школ, гімназій, каб больш даведацца пра гісторыю і культуру Кітая, абмяняцца вопытам вывучэння кітайскай мовы. Зразумела, што самымі аўтарытэтнымі суразмоўнікамі ў такім выпадку былі самі носьбіты мовы — жыхары далёкай краіны.

Кітай прадстаўлялі запрошаныя студэнты з горада Ланьчжоў, якія займаюцца ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. На сустрэчу яны прывезлі кніжныя выданні, рэчы з мясцовага ўжытку, нацыянальную вопратку.

Адбылася цікавая размова пра музеі Кітая і інавацыі, вывучэнне кітайскай мовы беларускімі школьнікамі, развіццё беларускага кітаязнаўства. Жодзінскія педагогі правялі майстар-клас па вырабе кітайскіх ліхтарыкаў і сувеніраў, упрыгожаных іерогліфамі.

Пабываць на семінары «Кітай і Рэспубліка Беларусь» мне ўдалося дзякуючы запрашэнню яго арганізатараў — «Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі» і аддзела па адукацыі, спорце і турызме Жодзінскага гарвыканкама.


Яўген ПЯСЕЦКІ, фота аўтара

Загаловак у газеце: Ніхаа, сябры!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.