Вы тут

Галоўурач у Шчучыне нажываўся на прэміях


Як паведамілі ва УСК па Гродзенскай вобласці, Шчучынскім раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа па факце крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненага ў буйным памеры. Злачынства, як лічыць следства, здзейснена галоўным санітарным урачом Шчучынскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.


Службовая асоба падазраецца ў тым, што ў перыяд з лютага 2017-га па жнівень 2018 года выкрала амаль 12 тысяч рублёў, якія былі налічаны супрацоўнікам у якасці прэміі. Некаторыя «шчасліўчыкі» пасля атрымання грошай вярталі кіраўніку да паловы выплачанай ім сумы.

Для ўстанаўлення фактычных абставін здзяйснення злачынства будзе праведзена фінансавая праверка. Акрамя таго, канфіскавана і вывучаецца фінансава-гаспадарчая дакументацыя, апытваюцца работнікі арганізацыі, праводзяцца розныя следчыя і працэсуальныя дзеянні.

Да падазраванага прыменена мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту. Раней да крымінальнай адказнасці ён не прыцягваўся. Прычыненую матэрыяльную шкоду кампенсаваў добраахвотна ў поўным аб'ёме. У мэтах забеспячэння маёмасных спагнанняў следчыя наклалі арышт на яго маёмасць, у тым ліку на аўтатранспартны сродак.

Сяргей КУЛАКОЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?