Вы тут

Што штурхае спажыўцоў рабіць буйныя пакупкі ў крэдыт


Паводле даследавання Нацбанка, у лістападзе нашы грамадзяне чакалі росту цэн на 12,6 % на працягу года. У жніўні чаканы імі ўзровень інфляцыі на 12 месяцаў складаў 11,7 %. У лістападзе змяніліся спажывецкія цэны, а таксама тарыфы на паслугі ЖКГ, праезд у транспарце. Прырост спажывецкіх цэн у мінулым месяцы склаў 5 % у гадавым выражэнні. Гадавая базавая інфляцыя нязначна паскорылася да 4,1 % (4 % месяцам раней).


Як адзначылі ў Нацбанку, цэны на плодаагароднінную прадукцыю ў гадавым вымярэнні ў лістападзе па-ранейшаму дэманструюць зніжэнне, але больш умеранае, чым месяцам раней — 2,5 % супраць 6,6 % у кастрычніку. Пры гэтым найбольш хутка раслі цэны на агуркі і памідоры.

З-за чаго ж у людзей узнікае адчуванне высокай інфляцыі?

Індэкс спажывецкіх цэн (інфляцыя) — усярэдненая велічыня, якая ўлічвае змены кошту вызначанага фіксаванага набору тавараў і паслуг па краіне. Але чалавек не абавязкова набывае ўсе 459 тавараў і паслуг, па якіх разлічваецца індэкс (можа не мець аўтамабіля, не карыстацца платнымі медыцынскімі паслугамі, не лятаць на самалёце). Структура спажывецкіх расходаў кожнай сям'і залежыць ад шматлікіх фактараў: асабістых пераваг, узроўню даходу, наяўнасці дзяцей, пажылых людзей і іншае.

Эксперты адзначаюць, што на чаканні беларусаў паўплываў рост цэн па некалькіх значных пазіцыях. Напрыклад, працягвае даражэць паліва. У снежні выраслі тарыфы на стацыянарную тэлефонную сувязь і паштовыя адпраўленні.

Паводле апытання, рост інфляцыйных чаканняў паўплываў і на спажывецкія паводзіны насельніцтва — колькасць тых, хто лічыць, што цяпер добры час для буйных пакупак, вырасла да 39,1 % (31,4 % у жніўні). Яшчэ больш прыкметна (да 41,6 % з 33 % у жніўні) вырасла колькасць грамадзян, якія мяркуюць, што цяпер самы час для буйных пакупак у крэдыт.

У паведамленні рэгулятара гаворыцца, што гадавая інфляцыя адпавядае прагнознай дынаміцы. У будучыні рост цэн будзе складвацца ў межах усталяванай на 2019—2020 гады мэты 5 %. Перашкод для гэтага з боку ўнутранай эканомікі не чакаецца. Пэўныя праінфляцыйныя рызыкі фарміруюцца з-за напружаных знешнеэканамічных умоў і ўзрослай нявызначанасці іх далейшага развіцця. Важным фактарам гэтага выступае сітуацыя ў Расіі, перш за ўсё з-за павелічэння гандлёвых абмежаванняў і палітыкі санкцый супраць яе. Па выніках 2018 года інфляцыя чакаецца каля 5,5 % пры мэтавым паказчыку не больш за 6 %.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Падаткі на зямлю і нерухомасць трэба заплаціць да 15 лістапада

Падаткі на зямлю і нерухомасць трэба заплаціць да 15 лістапада

Тым, хто пратэрмінуе або забудзе ўнесці падатак, пагражаюць штраф, пені і ў выключных выпадках вас могуць не выпусціць з краіны.

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?