Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Мы павінны лічыць кожную капейку


Сёння Прэзідэнту былі прадстаўлены дапрацаваныя праекты Закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год" і новай рэдакцыі Падатковага кодэксу.


"Ніякага марнатраўства ў будучым годзе не павінна быць, не толькі ў будучым — заўсёды, — звярнуўся кіраўінк дзяржавы да членаў урада. — Мы павінны лічыць кожную капейку. Я з практыкі ведаю, што ёсць жаданне ў урада, міністраў, яшчэ некага, хто залежыць ад бюджэту, мець пэўныя рэзервы на ўсялякі выпадак. Гэта катэгарычна непрымальна. І гэта вы павінны былі выправіць за мінулыя два тыдні".

Беларускі лідар папярэдзіў: ніякіх еўрарамонтаў, закупак аўтамабіляў акрамя цэнтралізаваных, ніякіх выдаткаў на рознага роду непатрэбныя камандзіроўкі. "Трэба з гэтым заканчваць. Хопіць ездзіць па канферэнцыях, у нас у кожнай дзяржаве, дзе праходзяць гэтыя канферэнцыі, ёсць пасольствы. Арыентуйце іх і няхай яны гэтым займаюцца. Ехаць трэба тады, калі гэта прынясе матэрыяльную або іміджавую карысць. Гэта датычыцца ўсіх", — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

На нарадзе, прысвечанай планам па развіцці краіны на будучы год, беларускі лідар спыніўся на тэме кампенсацыі Расіяй наступстваў падактовага манеўру, які ўводзіцца ёй, для эканомікі Беларусі. Прэзідэнт запэўніў, што турбавацца аб тым, што Беларусі не ўдалося пакуль дамовіцца наконт такой кампенсацыі, не варта. "Нават пры найгоршым варыянце ніякай катастрофы не здарыцца. А што датычыцца 2019 года, то ўвогуле няма пра што казаць. Калі мы не дамовімся, то падаковы манеўр будзе ўплываць на нашу эканоміку паступова: з 2019 па 2024 гады. У 2019 годзе мы можам згубіць 400 - 500 мільёнаў долараў. Гэта сур'ёзныя грошы, але не бяда для краіны, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Ніякай не тое што катастрофы, ніякай насцярогі быць не можа. Мы будзем развівацца, як бы там ні было, у тым кірунку, які мы вызначым тут, у суверэннай незалежнай Беларусі". Таму і бюджэт, а гэта мільярды рублёў, неабходна размеркаваць вельмі дакладна, каб сродкі патрапілі туды, куды трэба.

Ён паўтарыў: трэба спакойна жыць і працаваць, думаць пра сваю сям'ю, дзяцей, зрабіць усё, каб годна сустрэць Новы год. "А мы павінны арганізаваць, як раней, каб ніводны пенсіянер, ніводнае дзіцё не засталіся без увагі", — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да членаў урада. 

Яшчэ адзін клопат у перадсвяточныя дні — бяспека. Дзяржава не павінна дапусціць пагаршэння крымінагеннай сітуацыі падчас святаў.

Праект бюджэту дапоўнены чатырма новымі нормамі.

Першая. Мінфіну на падставе хадайніцтваў аблвыканкамаў і Мінскага гравыканкама даецца права пераразмяркоўваць аб'ёмы субвенцый, якія перадаюцца кансалідаваным бюджэтам абласцей і сталіцы, на фінансаванне выдаткаў у рамках дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

Другая норма павялічвае аб'ём рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на суму зверхпланавых даходаў рэспубліканскага бюджэту.

Трэцяя навела датычыца абавязку аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама ўзгадняць з Мінэнерга пералік аб'ектаў інжэнернай інфраструктуры для раёнаў жылой забудовы, для арганізацый эрнерга- і газазабеспячэння. Размеркаванне сродкаў, якія прадугледжаны ў рэспубліканскім бюджэце для фінансавання  будаўніцтва або рэканструкцыі такіх аб'ектаў, паміж абласцямі і Мінскам будзе ажыццяўляцца ўрадам па ўзгадненні з аблвыканакамамі і мінскім гарвыканкамам.

Яшчэ адна норма дазваляе датацыі, якія не будуць выкарыстаны ў 2019 годзе, перадаць у мясцовыя бюджэты ў 2020 годзе для фінансавання іх выдаткаў. Пры гэтым аб'ём датацый 2020 года будзе не ніжэйшым за аб'ём у 2019-м.

Над дапрацоўкай праекта новай рэдакцыі Падатковага кодэкса па даручэнні Прэзідэнта працавалі тры міжведамасныя групы, створаныя пры Савеце Рэспубілкі, Савеце Міністраў і Міністэрстве фінансаў. Гэтыя групы выключылі з дакумента дадатковыя камеральныя праверкі падатковымі органамі, адтэрміноўкі па падатках па рашэнні падатковага органа, адзіную стаўку экалагічнага падатку за пахаванне адходаў, абавязак для суб'ектаў аграэкатурызму штогадовай справаздачы аб даходах, дзесяцікратны каэфіцыент да падактовай базы па адізнаму падатку на вызначаны незадэклараваны даход.

У дапрацаваным праекце ўлічана прапанова Савета па развіцці прадпрымальінцтва па зніжэнні з 2010 года верхняй мяжы павышаючых каэфіцыентаў да ставак падатку на нерухомасць і зямельнага падатку з 2,5 да 2.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.