Вы тут

Надпіс на скале


Старажытная наскальны надпіс 835-гадовай даўніны знойдзены ў гарах у павеце Цісянь горада Ханьдань у правінцыі Хэбэй на поўначы Кітая, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Як паведамілі ў мясцовым упраўленні па справах культурнай спадчыны, надпіс, які складаецца з больш чым 270 іерогліфаў, высечаны на гладкім фрагменце горнай пароды памерам прыкладна 0,8  на 1,2 метра.

 Надпіс распавядае аб гістарычным развіцці будызму і рэстаўрацыі храма Чоўчань падчас праўлення дынастыі Цзінь (1115-1234 гг.). Храм Чоўчань лічыцца месцам, дзе вядомы манах дынастыі Цы (550-577 гг.) майстар Сэнчоў навучаў дзэн-будызму.

 Паводле гістарычных запісах, Сэнчоў вывучыў будыйскую дактрыну і баявыя мастацтвы ў Шааліньскім манастыры.  Як майстар кунфу ён унёс значны ўклад у традыцыі шааліньскіх манахаў, якія практыкуюць баявыя мастацтвы.

 "Новая знаходка дае каштоўны матэрыял для вывучэння гісторыі будызму ў паўднёвай частцы правінцыі Хэбэй і каліграфіі часоў дынастыі Цзінь", - адзначыў кіраўнік гістарычнай асацыяцыі горада Ханьдань Лю Січан.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».