Вы тут

Калядны конкурс вакалістаў можна глядзець анлайн


Удзел у V Мінскім міжнародным Калядным конкурсе бяруць 170 вакалістаў з 18 краін — менавіта такая канчатковая лічба канкурсантаў, якія не толькі папярэдне падалі заяўкі, але і даехалі да Беларусі і ўступілі ў вочнае спаборніцтва. Найбольшая колькасць удзельнікаў традыцыйна з Расіі, крыху менш прадстаўнікоў Беларусі і Украіны, а сярод самых далёкіх у геаграфічным плане — прадстаўнікі Рэспублікі Карэя, ЗША і Венесуэлы.


Акрамя распаўсюджаных сапрана, мецца-сапрана, тэнараў і барытонаў, гэтымі днямі ў Вялікім тэатры Беларусі гучаць таксама рэдкія галасы — контртэнар (самы высокі сярод мужчынскіх тэмбраў) і бас-барытон. У выхадныя адбыўся першы тур конкурсу, пасля якога са 170 канкурсантаў барацьбу працягне толькі 31 (сярод іх, як стала вядома пасля доўгіх абмеркаванняў журы, сямёра беларусаў), а да фіналу, які адбудзецца 19 снежня, дойдуць усяго 10 наймацнейшых салістаў. Але ўзнагарода таго вартая: нагадаем, Гран-пры конкурсу складае 10 тысяч долараў, а першыя тры прэміі — 8, 6 і 4 тысячы долараў адпаведна, да таго ж прадугледжаны спецыяльныя прэміі ад журы і, натуральна. прыз глядацкіх сімпатый. Дарэчы, вызначыцца з імі можна, нават калі няма магчымасці трапіць у тэатр — на афіцыйным YouTube-канале. Сёння з 11 раніцы ўдзельнікі выступаюць у другім туры конкурсу, а 19 снежня а 19 гадзіне адбудзецца прамая трансляцыя фіналу.

Як нагадаў генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Грыдзюшка, за папярэднія 4 гады ў Мінскім міжнародным Калядным конкурсе ўзялі ўдзел больш за  500 оперных салістаў з усяго свету, а многія з пераможцаў сталі не толькі запрошанымі салістамі нашага тэатра, але і новымі зоркамі сусветнай оперы.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота vk.com/vocalcompetition

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».