Вы тут

У сталіцы ўпершыню пройдзе электронны кірмаш вакансій


Адбудзецца ён 17, 18 і 19 снежня з 10 да 16 гадзін. У кірмашы прымуць удзел пяць прадпрыемстваў: авіякампанія «Белавія», Мінскі метрапалітэн, Мінскае гарадское ўпраўленне МНС, Мінскі маторны завод, станкабудаўнічы завод «МЗОР».


Саіскальнікам прапануюць 369 вакансій. Сярод іх — інжынер, кіроўца аўто, выратавальнік-пажарны, слесар-электрык, аператар станкоў з праграмным кіраваннем і іншыя. Гараджане, якія шукаюць работу, змогуць задаць наймальнікам пытанні, даслаць свае рэзюмэ і атрымаць запрашэнне на рэальную гутарку.

Электронны кірмаш будзе даступны на сайце e-vacancy.by.

Пасля мерапрыемства ўсе прапановы аб свабодных рабочых месцах аўтаматычна перанясуць у адкрытую базу вакансій.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Знайсці работу, седзячы на канапе

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.