Вы тут

Камічная пастаноўка распачала Калядны оперны форум


Гэтымі днямі ў Вялікім тэатры оперы і балета праходзіць Мінскі міжнародны Калядны оперны форум, а пачаўся ён 13 снежня з прэм'еры новай оперы «Дон Паскуале» італьянскага кампазітара Гаэтана Даніцэці.


Гэта гісторыя пра старога халасцяка, у якога здараецца канфлікт з пляменнікам: ён хоча жаніць яго з багатай нявестай, а той хоча ажаніцца з каханай. Самадурства Дона Паскуале маладыя вырашаюць «вылечыць» кардынальнымі метадамі: арганізуюць старому фіктыўны шлюб і паказваюць, чым ён часам можа абярнуцца. Камедыйная опера — аўтарам лібрэта з'яўляецца Джавані Руфіні — канчаецца, канешне, хэпі-эндам.

Рэжысёрам-пастаноўшчыкам новага «Дона Паскуале» стаў Міхаіл Панджавідзэ, а дырыжорам-пастаноўшчыкам — Віктар Пласкіна. У рабоце над операй задзейнічаны хормайстар-пастаноўшчык Ніна Ламановіч і мастак-пастаноўшчык Аляксандр Касцючэнка.

ІХ Калядны оперны форум працягнецца да 21 снежня — у гэтыя дні ў Вялікім тэатры паказваюцца найлепшыя пастаноўкі, гучаць вядомыя оперныя галасы і выступаюць сусветныя оперныя зоркі.

Сафія ПАЛЯНСКАЯ

Загаловак у газеце: Дон Паскуале хоча ажаніцца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».