Вы тут

Песню бярыце з сабою. Снегапад


Рыгор Барадулін (1935—2014) — геніяльны беларускі паэт, эсэіст, перакладчык, дзіцячы пісьменнік, літаратурны крытык, грамадскі дзеяч. Народны паэт Беларусі. Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, «Знак Пашаны», латвійскім ордэнам Трох Зорак, медалём Францыска Скарыны. Ганаровы доктар БДУ і ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі і Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Намінаваўся на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры.


Працаваў рэдактарам у розных перыядычных выданнях: газеце «Советская Белоруссия», часопісах «Бярозка», «Полымя», у выдавецтвах «Беларусь», «Мастацкая літаратура». У складзе дзяржаўнай дэлегацыі БССР прымаў удзел у 39-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Пры жыцці аўтара было апублікавана больш за 100 кніг, сярод якіх зборнікі паэзіі, пераклады на беларускую мову паэтаў свету, сатырычныя і гумарыстычныя творы.

Вершы —  Рыгор БАРАДУЛІН, музыка —  Яўген КСЯНЕВІЧ.

Куплет 1:

А снегапад напаў на сад.

Віднее на дварэ.

Хто сівізну маю назад

З вясною забярэ?

Прыпеў:

Сняжок засведчыць

Малады,

Што светла ўсё было.

Не май бяды —

Мае сляды

Завеяй замяло...

Куплет 2:

Святлею, як зімовы сад.

Вясновым быць не мне.

Іду, узімелы, наўпапад

Па белай цаліне.

Куплет 2:

А сад не ўзварухне галін,

Я сум не ўзварушу.

Хоць ласкай апячы ўспамін,

Як некалі душу!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?