Вы тут

Дні культуры Венгрыі плануецца арганізаваць у Мінску ў 2019 годзе


Дні нацыянальнай культуры Венгрыі ў Верхнім горадзе Мінска плануецца арганізаваць у 2019 годзе. Аб гэтым паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венгрыі ў Беларусі Жолт Чутора на прэс-канферэнцыі ў мінскай ратушы, перадае БЕЛТА.


"Мая місія ў Беларусі пачалася 1 верасня, зусім нядаўна. Праз тыдзень ужо мы з міністрам культуры Венгрыі гаварылі, і ён абяцаў падтрымку ў правядзенні. Таму гэта ўжо дзяржаўныя планы - арганізаваць дні венгерскай культуры ў Мінску. Думаю, што для пачатку ўжо ў наступным годзе атрымаецца запрасіць выканаўцаў народных танцаў і музыкантаў. Спадзяюся, з дапамогай мэрыі Мінска ўсё атрымаецца", - сказаў пасол.

Жолт Чутора прызнаўся, што сам у маладосці 12 гадоў прафесійна займаўся народнымі венгерскімі танцамі, і нават навучыў журналістаў самаму простаму з іх. Між тым прыгажосць і разнастайнасць венгерскіх танцаў мінчане змогуць ацаніць 19 снежня ў канцэртнай зале "Верхні горад", дзе пры садзейнічанні пасла і яго жонкі народны ансамбль Duna Art арганізуе вечар "Cifra Magyar - Яркая Венгрыя". "Прафесійныя танцоры і музыканты пакажуць проста цуда! Прыходзьце - будзе шыкарная праграма", - анансаваў дыпламат.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».