Вы тут

У панядзелак уначы маразы будуць дасягаць 15 градусаў


У гэтыя выхадныя тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам халоднага скандынаўскага антыцыклону. Усталюецца зімовы характар надвор'я, а ў пачатку наступнага тыдня маразы ўзмоцняцца, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу малаактыўны франтальны раздзел прынясе месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да 5 марозу. А вось заўтра надвор'е ў краіне будзе вызначаць перыферыя скандынаўскага антыцыклону. У некаторых раёнах пройдзе кароткачасовы снег. На дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да мінус 7 градусаў, ва ўсходніх раёнах краіны яна панізіцца да 9 марозу. Днём сіноптыкі прагназуюць ад нуля да мінус 6 градусаў.

Будзе таксама холадна і ў нядзелю, толькі ўдзень на заходніх раёнах краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага раздзела, які ссоўваецца з боку Карпат. Таму ўначы істотных ападкаў не чакаецца, раніцай і ўдзень пераважна па захадзе пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—9 марозу, па ўсходзе пры праясненнях яна панізіцца да мінус 12 градусаў. Максімальная тэмпература ўдзень складзе ад мінус 1 да мінус 7 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак будзе пераважна без ападкаў, толькі па захадзе краіны чакаецца кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 4—10 марозу, уначы па ўсходзе краіны пры праясненнях яна панізіцца да мінус 11—15 градусаў. А вось днём у заходніх раёнах краіны тэмпература паветра складзе ад нуля да мінус 3 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.