Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні можаце стаць папулярнай асобай, апынуўшыся ў цэнтры падзей. Пра вас будуць расказваць, на вас будуць звяртаць увагу, праўда, тут і да плётак недалёка. Адкрываюцца новыя перспектывы і магчымасці, як у працы, так і ў творчасці. У панядзелак могуць адбыцца падзеі, якія палепшаць настрой. У пятніцу кантакты з кіраўніцтвам прынясуць карысць і вырашаць некаторыя жыццёва важныя пытанні. У суботу паспрабуйце праявіць цярпенне і стрыманасць, пазбегнуць сямейных сварак.


ЦЯЛЕЦ. Неабходна цвёрда стаць на ногі і пачаць маштабнае наступленне практычна па ўсіх франтах. Падтрымка начальства дазволіць пазбавіцца ад варожасці і інтрыг калег. У чацвер парадуюць навіны ў асабістым жыцці. У суботу зоркі прадказваюць татальную занятасць: вы самі не пакінеце сабе ні хвіліны вольнага часу.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні вас чакае рамантычнае спатканне. Падобна на тое, што ў вас у самым разгары галавакружны раман. У чацвер, калі эмацыянальны напал спадзе, можа паступіць інфармацыя, якая адкрые перад вамі новыя перспектывы і гарызонты. Субота — самы насычаны падзеямі дзень тыдня. Сябры парадуюць увагай, выдатна будуць складвацца любоўныя адносіны.


РАК. Вас чакае поспех і папулярнасць. На гэтым тыдні верагодная камандзіроўка або далёкая паездка. У чацвер, апынуўшыся ў цяжкім становішчы, паспрабуйце даверыцца інтуіцыі, так вы з большай верагоднасцю пазбегнеце памылак. А вось на логіку разлічваць не варта. Не трэба хвалявацца з-за чыёйсьці пустой балбатні. Нішто не павінна адцягваць ад вызначанага плана, і вы дасягняце мэты.


ЛЕЎ. Здаецца, у глыбіні душы вы разумееце, што самі сябе ўводзіце ў зман. Прыгледзьцеся больш уважліва да дзелавых партнёраў і калег: ці не занадта вы ім давяраеце?
Нягледзячы на цяжкасці, атрымаецца рухацца наперад, намацваць і абыходзіць схаваныя перашкоды. У пятніцу не варта мітусіцца і займацца складанымі справамі. Будзьце больш цярплівымі да памылак і недахопаў навакольных, шукайце кампрамісы, хоць часам гэта будзе нялёгка.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні неабходна будзе ўтрымаць высокі прафесійны ўзровень, нават калі вашы думкі накіраваныя зусім у іншае рэчышча. Упэўненасць у сваіх магчымасцях і паслядоўнасць у дзеяннях дапамогуць заваяваць сімпатыю навакольных і ўмацаваць добрыя адносіны з начальствам. Паспрабуйце не грузіць сяброў сваімі праблемамі. У другой палове тыдня будзеце ў добрай форме і зможаце паспяхова завяршыць пачатыя раней справы.


ШАЛІ. Можаце аказацца аб'ектам павышанай увагі, не дазваляйце нясмеласці і залішняй сціпласці перашкодзіць атрымаць з гэтага ўсю магчымую выгаду. Але не старайцеся ўказваць іншым, што ім рабіць. Магчыма, у сераду пад ціскам абставін вы зменіце свой пункт гледжання. Сям'я можа зашмат чакаць ад вас, але не прымайце ўсё блізка да сэрца.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні можа рэзка ўзрасці ваша актыўнасць, што не праміне станоўча адбіцца на ўсіх справах. Для таго каб больш паспяхова спраўляцца са складанымі задачамі, паспрабуйце загадзя іх распланаваць на ўвесь тыдзень наперад. У панядзелак пажадана пазбягаць мітусні. У сераду добра было б упарадкаваць свой лад жыцця, не ўцягвацца ў кругазварот чужых праблем. Выхадныя будуць удалымі для паездак і падарожжаў.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні вам можа быць складана пераключацца з вырашэння сваіх праблем на праблемы навакольных людзей. Не варта блытаць работу і сяброўства: можна лёгка застацца і без бізнесу, і без сяброў. У аўторак пастарайцеся не кантактаваць з людзьмі, якія не выклікаюць у вас сімпатыі. У выхадныя правядзіце больш часу з сям'ёй.


КАЗЯРОГ. Пачатак тыдня можа быць вельмі напружаны, назапасьце цярплівасць і не рабіце ніякіх рашучых крокаў. Серада — спрыяльны час для завязвання новых знаёмстваў. Вялікі шанц знайсці сродкі для рэалізацыі сваіх ідэй. У пятніцу будзеце адчуваць падтрымку навакольных. Верагодныя пазітыўныя перамены на рабоце. У выхадныя паспрабуйце аднавіць затрачаныя сілы.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні з'явіцца шанц вырашыць некаторыя супярэчнасці, якія хвалявалі. Але для гэтага спатрэбіцца разумны кампраміс з вашага боку. У сераду варта паказаць вашы таленты і здольнасці ва ўсім харастве. Іх не змогуць не заўважыць. Чацвер можа засмуціць дробнымі непрыемнасцямі, але гэта плата за адсутнасць буйных праблем. У выхадныя паспрабуйце навесці парадак і раскласці ўсё па палічках — як у любімым доме, так і ў сваіх думках і пачуццях.


РЫБЫ. Непажадана мітусіцца і спяшацца, плывучы супраць плыні, вы толькі дарма выдаткуеце сілы. На рабоце вядзіце справы пісьменна, прадумвайце кожную дробязь, і тады ўсё атрымаецца. У аўторак лепш не паказвацца на вочы начальству, каб пазбегнуць канфліктнай сітуацыі. Чацвер — выдатны дзень для праявы сяброўскіх і любоўных пачуццяў. Многія падзеі другой паловы тыдня могуць круціцца вакол сямейнага ачага, гаспадарчых і бытавых клопатаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?