Вы тут

Груган лунае над цяснінай


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». 


  • вэ́рхал (разм.) — страшэнны беспарадак, неразбярыха;
  • цясні́на (адно са знач.) — рачная даліна з крутымі схіламі;
  • грэ́блівы — той, які адчувае агіду;
  • сква́пны — прагны да багацця;
  • вейкі — валаскі на краю павек;
  • груга́н — вялікая чорная птушка;
  • як след — належным чынам, так, як належыць нешта зрабіць (беларускія сінонімы: як мае быць, па ўсіх правілах; рускі адпаведнік: чин-чинарём);
  • з дна марскога (дастаць) — здабыць пры любых умовах, любым спосабам і абавязкова (беларусы яшчэ скажуць: на дне мора, на тым свеце; рускія: из-под земли).

Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».