Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Правілы геймера»

«Беларусь 3», 17 снежня

У кадры — Мінск, Нясвіж і Бабруйская крэпасць. А таксама трое сяброў — Дзімка, Юрась і Генка, якія больш за ўсё на свеце любяць бавіць час у камп'ютарных гульнях і мараць паехаць на міжнародны чэмпіянат па кіберспорце. Аднак грошай на гэта няма, і мара застаецца недасяжнай. Усё змяняецца, калі ў рукі хлопцаў выпадкова трапляе зашыфраванае пасланне пра схаваны скарб Радзівілаў. У разгадку таямніцы ўключаецца іхняя аднакласніца Даша, і разам ім давядзецца не толькі абараняць каштоўнасці ад злачынцаў, але і праверыць на трываласць сваё сяброўства і пераканацца, што сапраўдны скарб — не заўжды той, што ляжыць у зямлі...


«Трывожная кнопка»

АНТ, з 21 снежня

Новы праект, прысвечаны здарэнням, крымінальным навінам і надзвычайным сітуацыям, на АНТ анансавалі ўжо даўно, але пры гэтым да старту не раскрываюць ніякіх сакрэтаў: ні хто будзе весці праект (у кастынгу ўдзельнічалі дзясяткі навічкоў і профі абодвух полаў), ні як часта праграма будзе выходзіць у эфір. Зрэшты, вядома, што тэлевізійнікі плануюць выкарыстоўваць не толькі аператыўныя зводкі здарэнняў, але і ўласныя расследаванні і сюжэты, знятыя непасрэдна на месцах падзей. Акрамя таго, «Трывожную кнопку» змесцяць у мабільнай праграме тэлеканала, і кожны ахвотны зможа паўдзельнічаць у стварэнні перадачы — дасылаць аўдыяфайлы, відэазапісы, пісаць паведамленні.


«Да пабачэння»

«Беларусь 2», 18 снежня

Рэаліці-шоу, якое амаль незаўважна стартавала на канале ў канцы лістапада, дапаможа тым, чый статус у сацсетках «у пошуку», знайсці сваю другую палавінку — альбо падкажа, як гэтага рабіць дакладна не трэба. Сутнасць у тым, што за ўвагу героя кожнай праграмы спаборнічаюць тры кандыдаткі, якія праходзяць тры выпрабаванні (напрыклад, сабраць букет, прыгатаваць рамантычную вячэру, выканаць серэнаду) і атрымліваюць за іх балы. Пры гэтым сустрэча твар у твар адбываецца толькі ў канцы праграмы, у рэстаране, дзе адзін шчасліўчык застанецца на спатканне, а два другія пачуюць «да пабачэння!».

Загаловак у газеце: У рытме часу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».