Вы тут

Абмеркаваны папраўкі ў закон «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні»


У Бялыніцкім раёне парламентарыі абмеркавалі папраўкі ў закон «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні»


Дэпутаты Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце правялі на базе раёна выязное пасяджэнне. У рамках яго яны наведалі ў Бялыніцкім райвыканкаме службу «аднаго акна», цэх па вытворчасці сыроў, азнаёміліся з вопытам работы па добраўпарадкаванні ў аграгарадку Вялікая Машчаніца, пабывалі ў калгасе «Радзіма» на тэрыторыі Вішоўскага сельсавета. На пленарным пасяджэнні ў Бялыніцкім райвыканкаме парламентарыі разам з мясцовымі дэпутатамі абмеркавалі, якія папраўкі і змяненні трэба ўнесці ў закон, каб ён больш эфектыўна функцыянаваў. Выказваліся меркаванні наконт мэтазгоднасці замацавання тэрыторый за суб'ектамі гаспадарання і юрыдычнымі асобамі, пераходу раённай службы «адно акно» на аказанне электронных паслуг. З боку мясцовых дэпутатаў паступіла прапанова канкрэтызаваць у новай рэдакцыі, што маецца на ўвазе пад словам «добраўпарадкаванне» і якія могуць быць выкарыстаны крыніцы яго фінансавання.

— Такія сустрэчы карысныя тым, што дапамагаюць парламентарыям убачыць, як на справе рэалізуюцца законы, а нам выказаць свой пункт гледжання, — рэзюмаваў старшыня Бялыніцкага райсавета дэпутатаў Андрэй Ганчук.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».