Вы тут

7 тысяч порцый кавы і 55 тысяч літраў вады


Арганізатары знакавай падзеі, якую прыме Мінск з 21 па 27 студзеня 2019 года, абвясцілі шэраг цікавых лічбаў.


Напрыклад, удзельнічаць у турніры будзе больш за 100 спартсменаў, сярод якіх самыя моцныя прадстаўнікі еўрапейскіх краін. Разам са спартсменамі прыедуць трэнеры і абслуговы персанал — усяго каля 500 чалавек. Спаборніцтвы будзе асвятляць каля 150 замежных журналістаў. Працаваць на мерапрыемствах будуць каля 200 валанцёраў, уключаючы замежных.

Аддзел падрыхтоўкі лёду будзе працаваць на пляцоўцы з 4 раніцы да 12 ночы, а вось спартсмены будуць трэніравацца і выступаць на лёдзе з 6 раніцы да 10 вечара. Плануецца, што за час афіцыйных трэніровак і спаборніцтваў фігурысты, іх персанал, а таксама персанал «Мінск-Арэны» вып'юць каля 7 тысяч порцый кавы.

Для чэмпіянату будуць выкарыстаны дзве лядовыя пляцоўкі — асноўная і трэніровачная арэны агульнай плошчай 3600 квадратных метраў. Для іх залівання спатрэбіцца 55 000 літраў падрыхтаванай з дапамогай спецыяльных фільтраў і рэагентаў вады. Каб надаць лёду патрэбны фонавы колер, будзе выкарыстана 600 кілаграмаў фарбы. Сімволіку чэмпіянату на лёд будуць на працягу трох дзён наносіць дзве брыгады па восем чалавек.

Цырымонія адкрыцця чэмпіянату адбудзецца 23 студзеня. Спаборніцтвы пройдуць з серады 23 студзеня па суботу 26 студзеня ўключна. 21 і 22 студзеня гледачы змогуць наведаць афіцыйныя трэніроўкі. Закрые чэмпіянат 27 студзеня гала-канцэрт з удзелам прызёраў спаборніцтваў.

Цікавая інфармацыя для тых, хто яшчэ сумняваецца, ці купляць білеты на чэмпіянат Еўропы. Білеты ў Мінску — самыя танныя за апошнія дзесяць гадоў. Абанемент на ўсе мерапрыемствы чэмпіянату каштуе ад 100 да 250 рублёў. Абанементы на асобныя дні (уключаючы трэніроўкі) — ад 5 да 50 рублёў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».