Вы тут

Узнагародзілі найлепшых кіраўнікоў харчовых прадпрыемстваў


Найлепшых кіраўнікоў айчынных прадпрыемстваў харчовай прамысловасці абралі і ўзнагародзілі ў Мінску. Конкурс «Чалавек сваёй справы — 2018» у гэтай галіне ўпершыню правёў бізнес-часопіс «Дело (Восток+Запад)».


Як падкрэсліў дырэктар выдавецтва «Беларусь» Сяргей Пешын, харчовая прамысловасць адна з важных галін эканомікі, якая гарантуе прадуктовую бяспеку. З больш чым сямі дзясяткаў прэтэндэнтаў на перамогу было абрана 22 лаўрэаты. Сярод іх топ-менеджары як вялікіх прадпрыемстваў, такіх як СААТ «Камунарка» (генеральны дырэктар Іван Данчанка), СП ААТ «Спартак» (генеральны дырэктар Алег Жыдкоў), ААТ «Мінск Крышталь» — кіруючая кампанія холдынга «Мінск Крышталь Груп» (генеральны дырэктар Станіслаў Іодзіс), ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» (генеральны дырэктар Анатоль Грышук), ААТ «Бабуліна крынка» — кіруючая кампанія холдынга «Магілёўская малочная кампанія «Бабуліна крынка» (дырэктар Дзмітрый Главінскі), Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат (дырэктар Валерый Дулінскі), так і адносна невялікіх кампаній. Адметна, што большасць лаўрэатаў прадстаўлялі не сталіцу, а рэгіёны.

У цырымоніі ўзнагароджвання ўзялі ўдзел намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі і першы намеснік старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Ігар Шустаў. Лаўрэатаў на конкурс вылучалі профільныя міністэрствы і ведамствы, а таксама бізнес-саюзы прадпрымальнікаў. А галоўнымі крытэрыямі адбору сталі асабістыя і кіраўніцкія якасці кандыдатаў, прафесіяналізм і эфектыўнасць працы.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Людзі справы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.