Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


Самаму багатаму блогеру — 7 гадоў

Самым высокааплатным YоuTubе-блогерам у свеце стаў аўтар канала Rуаn TоуsRеvіеw, сямігадовы хлопчык па імені Раян. Ён праславіўся аглядамі дзіцячых цацак. Рэйтынг самых багатых прадстаўнікоў відэахостынгу апублікавала выданне Fоrbеs.

У перыяд з 1 чэрвеня 2017 года да пачатку лета 2018-га Раян зарабіў 22 мільёны долараў, паводле разлікаў партнёраў і рэкламадаўцаў. Усяго на канал Rуаn TоуsRеvіеw падпісана 17 мільёнаў чалавек. Другое месца ў рэйтынгу самых высокааплатных блогераў заняў малодшы брат вядомага блогера Логана Пола па імені Джэйк. За апошні год ён атрымаў 21,5 мільёна долараў. Карыстальнікі прагледзелі яго ролікі больш за 3,5 мільярда разоў. Сам Логан Пол за мінулы год зарабіў «усяго» 14,5 мільёна долараў і трапіў на апошні (дзясяты) радок рэйтынга. Гэта звязана з тым, што адміністрацыя YоuTubе абмежавала супрацоўніцтва з ім у выніку скандалу, што адбыўся пасля публікацыі відэа з целам чалавека, які здзейсніў суіцыд.


Шатландка пахудзела з-за «пачварнага» світара

52-гадовая Фіёна Эдні скінула 38 кілаграмаў уласнай вагі пасля таго, як вымушаная была надзець «пачварны» калядны світар, бо іншыя на яе не налазілі, піша Thе Mіrrоr.

Два гады таму на дзень калядных світараў — гэта дабрачынная акцыя традыцыйна ладзіцца ў Шатландыі ў снежні — Фіёна Эдні, якая важыла на той момант 114 кілаграмаў, прыйшла на працу ў світары памеру ХХХL. «Выглядала я проста жахліва. На ім быў робат, бо мне давялося набыць яго ў мужчынскім аддзеле», — успамінае жанчына, якая вельмі перажывала з-за свайго выгляду. Світар, у якім Фіёна вымушаная была пайсці яшчэ і на калядную вечарынку да сяброў, стаў апошняй кропляй, якая падштурхнула да пахудзення.

Сёння жанчына, якая пахудзела на трэць, носіць вопратку памеру М і строга выконвае рэкамендацыі дыетолагаў: замест паўфабрыкатаў, мучнога і салодкага перайшла на нятлустае мяса, супы, салаты і свежую агародніну, але не выкідвае «пачварны» світар, які дапамог ёй кардынальна змяніць жыццё.


Карціну з барахолкі перапрадалі ў 400 разоў даражэй

Жыхар Нідэрландаў прадаў з аўкцыёну палатно знакамітага майстра, якое набыў за бесцань у краме ўжываных рэчаў.

Як паведамляе UРІ, нехта Хенк Лаарманс аддаў за вясковы пейзаж 75 еўра, але западозрыў, што старая карціна з манаграмай «А» ў ніжнім правым куце і латкамі на адваротным баку можа аказацца куды больш каштоўнай, і паказаў яе эксперту тэлеперадачы Tussеn Kunst аnd Kіtsсh («Паміж мастацтвам і кітчам»). Спецыяліст высветліў, што палатно належыць пэндзлю Ёханеса Аартса — галандскага мастака пачатку ХХ стагоддзя, чые работы крытыкі часам параўноўваюць з палотнамі Ван Гога. На аўкцыёне, куды ўзрадаваны ўладальнік выставіў свой лот, кошт карціны вырас у 400 разоў і перавысіў 30 тысяч еўра! Апошнюю стаўку зрабіў буйны калекцыянер з Нідэрландаў, які пажадаў застацца невядомым.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».