Вы тут

Мінчанка скрала грошы ў 90-гадовай жанчыны


Зламысніцай была гараджанка 1990 года нараджэння.


У міліцыю звярнулася пацярпелая пажылая жанчына з заявай аб крадзяжы 125 рублёў. Праваахоўнікі разам з экспертамі агледзелі жыллё пенсіянеркі, дзе знайшлі адбіткі. У іх ужо меліся версіі аб падазраванай асобе, а сляды толькі пацвердзілі яе. Неўзабаве супрацоўнікі міліцыі затрымалі падазраваную ў крадзяжы мінчанку – дырэктара аднаго ПГУП горада. Пад нагодай продажу прыбора для кантролю ўцечкі газа яна пранікла ў кватэру да пенсіянеркі і скралаў яе кашалёк з 125 рублямі. Пры гэтым не забылася атрымаць грошы і за прададзены прыбор.

Сяргей РАСОЛЬКА 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?