Вы тут

Кітайскае агенцтва «Сіньхуа» прэзентавала першых віртуальных вядучых навін


Новыя тэхналогіі ўсё больш актыўна ўкараняюцца ў жыццё чалавека. Яшчэ трохі, і многія звыклыя сферы дзейнасці будуць цалкам занятыя прадстаўнікамі штучнага інтэлекту (а ў некаторых абласцях і ўжо!). Цэнтральнае тэлебачанне Кітая паказала кібервядучага, які можа гаварыць, не запінаючыся, працуе колькі заўгодна і не сыходзіць на бальнічны.


Кітайскае агенцтва «Сіньхуа» прэзентавала першых віртуальных вядучых навін. У адрозненне ад людзей, гэтыя лічбавыя копіі могуць працаваць кругласутачна і адразу на некалькіх платформах. Прэзентацыя кібервядучых прайшла на Сусветнай канферэнцыі па кіраванні інтэрнэтам у правінцыі Чжэцзян. За аснову галаграмы быў узяты сапраўдны чалавек, вядомы ў краіне журналіст Цю Хаа. Аднак, як тлумачаць распрацоўшчыкі, прататыпам віртуальнага вядучага можа стаць любы чалавек — дастаткова толькі загрузіць у праграму відэа з яго выявай, і яна ў дакладнасці скапіруе жэсты, міміку і яго знешнасць.

Хоць стваральнікі кібержурналіста запэўніваюць, што з яго дапамогай можна зрабіць значна таннейшай вытворчасць навінавага кантэнту (робата не трэба грыміраваць, ён можа чытаць навіны 24 гадзіны ў суткі, не запатрабуе бальнічных і водпуску), далёка не ўсе тэлевізійныя дзеячы прыйшлі ў захапленне ад навінкі. І справа нават не ў канкурэнцыі, якой, вядома, не пазбегнуць. Многія з тых, хто праслухаў робата, заяўляюць, што даўжэй некалькіх хвілін вытрываць гэта немагчыма. «Ён вельмі плоскі, яго голас аднастайны — без рытму, тэмпу або акцэнту», — расказаў пра свае ўражанні ад прагляду Майкл Вуладрыдж з Оксфардскага ўніверсітэта.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Без ганарару і водпуску

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?