Вы тут

«Тэтрыс» — найлепшы сродак для барацьбы са стрэсам


Камп'ютарная гульня «Тэтрыс» даўно набыла культавы статус і стала прадметам шматлікіх даследаванняў і эксперыментаў. Зусім нядаўна навукоўцы з Вашынгтонскага ўніверсітэта выкарыстоўвалі гульню для дэманстрацыі тэхналогіі BraіnNet, якая дазваляе кіраваць фігурамі пры дапамозе сілы думкі.


Часопіс Emotіon апублікаваў вынікі новага даследавання, якое даказвае, што складванне розных фігур дазваляе хутка ўвайсці ў стан патоку і аслабіць напружанне ў стрэсавых сітуацыях. Даследаванне праводзілася ў Каліфарнійскім універсітэце горада Рыверсайд псіхолагам Кейт Суіні. Паводле яе слоў, патокавы стан дапамагае лягчэй перажыць стрэсавыя моманты жыцця, таму што людзі, якія знаходзяцца ў ім, губляюць пачуццё прасторы і часу і цалкам канцэнтруюцца на дзейнасці. Тэрмін быў прыдуманы ў 1975 годзе псіхолагам Міхалі Цысентміхалі, зачараваным мастакамі, якія ў працэсе творчасці забывалі нават паесці. На думку Кейт Суіні, «Тэтрыс» з'яўляецца найлепшай гульнёй для ўваходжання ў паток дзякуючы нарастаючай складанасці. Утрымліванне ўвагі і пастаянная матывацыя ўзмацняюць эфект — такая ж асаблівасць ёсць і ў некаторых мабільных гульнях.

Каб даказаць сцвярджэнне, даследчыкі далі пагуляць у «Тэтрыс» выпускнікам юрыдычных школ Каліфорніі, якія чакаюць вынікаў экзаменаў. Тое ж самае было рэкамендавана студэнтам, якія падалі заяўку на работу. У абодвух выпадках паддоследныя адчувалі менш турботы, пакуль былі сканцэнтраваныя на гульні.

Трэці эксперымент аказаўся самы цікавы. Даследчыкі папрасілі 290 студэнтаў запоўніць апытальнікі і здаць уласныя фатаграфіі. Ім сказалі, што іх даныя будуць перададзены навучэнцам з іншых універсітэтаў для ацэнкі іх прывабнасці. Зразумела, гэта выклікала моцны неспакой, але паддоследных падзялілі на тры групы і далі пагуляць у тры варыянты «тэтрыса». Першая група гуляла ў звычайную версію з паступова нарастаючай складанасцю. Другая была занятая лёгкім варыянтам, дзе фігуры апускаліся настолькі павольна, што выклікалі нуду. Трэцяй групе дасталася гульня з фігурамі, якія хутка падалі, з-за чаго студэнты хутка прайгравалі. Апытанне паказала, што гульцы ў звычайную версію з нарастаючай складанасцю хутка ўвайшлі ў стан патоку і выпрабавалі мінімум стрэсу.

Кейт Суіні адзначыла, што «Тэтрыс» не з'яўляецца панацэяй ад усіх трывог, але ў яго відавочна ёсць станоўчыя ўласцівасці. Гульня даступная практычна кожнаму чалавеку, таму лічыцца, што яна — нядрэнны пачатак для барацьбы са стрэсам.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».