Акцыя накіравана на прафарыентацыйную работу са старшакласнікамі і стымуляванне ў іх цікавасці да вывучэння фінансава-эканамічных пытанняў.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца старшакласнікі беларускіх школ. Рэгістрацыя каманд у складзе трох-чатырох чалавек і выкладчыка-кансультанта праводзіцца да 20 снежня ўключна па спасылцы.
Інтэлектуальнае спаборніцтва складаецца з двух этапаў. У перыяд з 25 снежня па 25 студзеня пройдзе завочнае тэсціраванне. Удзельнікам неабходна будзе выканаць тэставыя задачы і напісаць міні-эсэ на прапанаваную тэму. Па выніках завочнага тура выбіраюцца найлепшыя каманды для ўдзелу ў фінале конкурсу, які адбудзецца 25 лютага.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі эканамічны факультэт Белдзяржуніверсітэта і Асацыяцыя беларускіх банкаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.