Вы тут

Тэатр імя М. Горкага пакажа гісторыю сучаснага Абломава


Прэм'ера лірычнай трагікамедыі "ОбломOFF" па п'есе Міхаіла Угарава адбудзецца ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага 20 снежня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на тэатр.


"Абломаў - гэта класіка. Але час ідзе, мы ўсе змяняемся, людзі ўжо не такія, як у ХІХ стагоддзі, таму вельмі цікава паставіць класіку ў новым фармаце і чытанні", - адзначыла рэжысёр-пастаноўшчык Марыя Матох. Паводле яе слоў, Міхаіл Угараў прарабіў каласальную працу, стварыўшы інсцэніроўку па рамане Ганчарова, і расставіў свае акцэнты, прадыктаваныя ўжо сучаснасцю. "І, напэўна, гэта сугучна і са мной, і з мастацкім кіраўніком пастаноўкі Барысам Луцэнка. П'еса напісаная такім чынам, што ўсё развіваецца імкліва. Мне здаецца, гэта вельмі падобна на нас: мы хутка жывем, хутка кахаем, хутка ненавідзім, - сказала рэжысёр. - Мы прадставім новы матэрыял, і Абломава ўбачаць іншым - чалавекам думаючым, здольным спачуваць, перажываць, са сваёй філасофіяй, які можа застацца сам-насам з сабой, чаго шмат каму з нас не хапае".

Праца над пастаноўкай ідзе пяты месяц. У складзе пастановачнай групы спектакля як прызнаныя мэтры беларускай сцэны, так і маладыя таленты.

"ОбломOFF" - пастаноўка па самай вядомай п'есе Міхаіла Угарава, які інтэрпрэтаваў праславутую "ляноту" Абломава як знак яго выбранасці. У выніку атрымалася п'еса пра сапраўднага чалавека, які аддае перавагу дзеянню сузіранне, усюды застаецца самім сабой.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.