Вы тут

Аркестр Міхаіла Фінберга прадставіць сёння праграму аб Раймандсе Паўлсе


Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі падрыхтаваў праграму, прысвечаную творчасці савецкага і латвійскага кампазітара, дырыжора, піяніста, народнага артыста СССР Раймондса Паўлса, паведаміў мастацкі кіраўнік калектыву, народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Фінберг, піша БЕЛТА.


"Прэм'ера праграмы адбудзецца 16 снежня ў Віцебскай абласной філармоніі. У канцэрце прагучаць песні Раймондса Паўлса на словы Яўгена Еўтушэнкі, Андрэя Вазнясенскага, Ільі Рэзніка і Ігара Шаферана. Сярод іх такія вядомыя і любімыя, як "Стары сябар", "Яшчэ не вечар", "Чарлі", "Танец на барабане", "Выпадковае знаёмства". Іх выканаюць вядучыя салісты заслужанага калектыву: Наталля Тамела, Валерыя Грыбусава, Руслан Мусвідас, Дзмітрый Качароўскі, Галіна Грамовіч, Алеся Дзяржавец, Таццяна Глазунова, Аляксандр Салаўёў, Ягор Шаранкоў і Яўген Цымбаліст. Акрамя таго, аркестр выканае мелодыю з кінафільма "Доўгая дарога ў дзюнах" і блюз "Кроплі дажджу", - расказаў Міхаіл Фінберг.

Паводле слоў маэстра, з кампазітарам Раймандсам Паўлсам іх звязвае даўняя творчая дружба. "Мы працавалі разам у Маскве, Рызе, на міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Ён выдатны чалавек і прафесіянал сваёй справы. Мы пакажам багацце яго музыкі, усё самае лепшае. Нам будзе вельмі прыемна працаваць на гэтым канцэрце", - адзначыў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».