Вы тут

З пятніцы адмоўная тэмпература будзе нават удзень


Напачатку тыдня ўмовы надвор'я ў нашай краіне будуць вызначаць атмасферныя франты, якія ссоўваюцца з боку Заходняй Еўропы. У сярэдзіне тыдня мы апынёмся пад уплывам цыклону, які будзе перамяшчацца ўздоўж паўднёва-ўсходніх межаў. Чакаецца воблачнае надвор'е з ападкамі, у асноўным у выглядзе мокрага снегу. А да канца працоўнага тыдня пачне паступаць халоднае паветра паўночных шырот. Пахаладае. У выхадныя дні ўсталюецца марознае надвор'е, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: minsknews.by

Сёння ўдзень у асобных раёнах краіны пройдуць ападкі, у асноўным у выглядзе мокрага снегу. Месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў. У сераду ўначы месцамі пройдзе кароткачасовы снег. Удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца снег, мокры снег, па паўднёвым усходзе — слабая завіруха. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5 градусаў, удзень будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.

Слабая мяцеліца чакаецца ў чацвер. У гэты дзень у многіх раёнах краіны будзе ісці снег і мокры снег. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 4 градусаў да 2 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу на значнай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпературны фон пачне паніжацца. Мінімальная тэмпература ўначы будзе 1—7 марозу, днём — ад нуля да мінус 5 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: А пад нагамі — мокры снег

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».