Фестываль дакументальнага кіно «Watch DOCs Belarus», Навагодні фестываль шчаслівага дзяцінства «Moloko», «Пан Тадэвуш» з аркестрам i Пецярбургскі тэатральны сезон – афiша «Звязды» з 10 па 16 снежня.
Дзе: кінапляцоўкі Мінска
Калі: з 13 па 16 снежня
Колькі каштуе: бясплатна
WATCH DOCS – гэта прастора, дзе дзякуючы моцнай сусветнай дакументалістыцы і рэальным асабістым гісторыям можна па-новаму ўбачыць чалавека і чалавечнасць. Тут ставіцца ў фокус увагі самыя актуальныя падзеі сучаснасці і даецца магчымасць для іх абмеркавання, – часта разам з рэжысёрамі і героямі саміх паказаных стужак.
13-16 снежня вам пакажуць шэраг крутых дакументальных стужак аб той глебе, стаяць на якой мы выбіраем – альбо выбіраюць за нас. Глебу каштоўнасцяў і перакананняў, што вызначаюць межы паміж людзьмі.
У праграме гэтага года:
Асобную ўвагу аддаецца інфармацыйнай прасторы – вынайдзенаму чалавецтвам інструменту, які сёння ў мностве выпадкаў валодае нашым разуменнем гуманнасці.
Дзе: Ok16, вул. Кастрычніцкая, 16
Калі: 15 снежня ў 10.30 – 17.00
Колькі каштуе: дарослы + дзіця – 15 рублёў, дадатковы білет – + 5 рублёў
МOLOKO сумясціць у сабе самае лепшае для дзяцей і бацькоў. Прыйсці можна як да пачатку, так і з абеду. Праграма будзе зроблена так, што вы паспееце і на тэатр, і на майстар-класы. У праграме: чароўныя майстар-класы з натуральных матэрыялаў, эбру маляванне на вадзе, кардонны горад, ад аўтараў дзіцячых кніг.
Дзіцячыя тэатры, чытання і выступленні: прадстаўленне Дзеда Мароза і Санты з кантрабасам і гітарай, у якiм паўдзельнічае кожны, Тэатр Какава «Груфала», Дзед Мароз-футбаліст з неверагодным фрыстайлам ад каманды passion, традыцыйныя Беларускія музычныя танцы і песні ад студыі «Варгiн».
Гасцей чакаюць: гульнявыя для дзетак, фотазона і фатографы, добрыя справы, маркет і смачная ежа і яшчэ шмат усяго для дзяцей ад 1-8 гадоў.
Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», вул. Кастрычніцкая, 19
Калі: 11 снежня ў 19:00
Колькі каштуе: удакладняць у касе
Доўгі час у Беларусі гісторыя Першай сусветнай вайны і памяць пра яе былі ўсяго толькі фонам для аповеду пра падзеі Кастрычніка 1917 года або пралогам да больш значнай гісторыі Другой сусветнай вайны. Але сёння мы не можам разглядаць гісторыю ХХ стагоддзя, не звяртаючы ўвагі на ключавыя для еўрапейскай мадэрнасці і астатняга свету падзеі Першай сусветнай вайны.
У рамках выставы таксама пройдзе серыя публічных лекцый гісторыкаў і спецыялістаў з Беларусі і Германіі. 11 снежня адбудзецца лекцыя Алесі Якубiнскай «Камемарацыя смерці: ваенныя некропалі Першай сусветнай вайны ў культурным ландшафце Беларусі»
На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца не менш за 300 месцаў воінскіх пахаванняў Першай сусветнай вайны, з іх больш за 90 расійскіх, каля 120 нямецкіх і аўстра-венгерскіх, каля 60 змешаных (расійскіх, нямецкіх і аўстра-венгерскіх). Частка пахаванняў застаецца невядомай, частка страчаная назаўсёды, памяць пра некаторых жыве толькі ва ўспамінах мясцовых жыхароў. У якасці аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ў ландшафце традыцыйнай беларускай вёскі воінскія некропалі Рускай імператарскай арміі, аўстра-венгерскіх і нямецкіх воінаў сёння з'яўляюцца раўназначнымі. На лекцыі прапануецца інтэрпрэтацыя гэтых месцаў памяці ў кантэксце традыцыйнай культуры лакальнага рэгіёну (Мядзельскі раён Мінскай вобласці) і ў кантэксце рэканструкцыі культурнага ландшафту поля бітвы (Нарачанская аперацыя 1916 году).
Алеся Якубiнская – кандыдатка гістарычных навук (кафедра гісторыі, сусветнай і айчыннай культуры БНТУ).
Дзе: кінатэатр «Масква», пр-т Пераможцаў, 17
Калі: 15 снежня ў 19:00
Колькі каштуе: ад 7 рублёў
Праект Кінема пры ўдзеле Польскага інстытута ў Мінску/Instytut Polski w Mińsku прадстаўляе спецыяльны паказ кінаэпапеі Рышарда Ардынскага «Пан Тадэвуш», прымеркаваны да святкавання 220-годдзя Адама Міцкевіча. Першая поўнамаштабная адаптацыя аднайменнай паэмы, якая выйшла на экраны ў 1928 годзе, будзе дэманстравацца ў рэстаўраванай версіі пад акампанемент сімфанічнага аркестра і хору музычнай капэлы «Санорус» Capella Sonorus. За дырыжорскі пульт устане аўтар новага музычнага суправаджэння да фільма, кампазітар Канстанцін Яськоў. Галоўны дырыжор – Аляксандр Хумала. Кампазітар і дырыжор – Канстанцін Яськоў
Пераносячы шэдэўр Адама Міцкевіча на экран, сцэнарысты Анджэй Струг і Фердынанд Гётель сумесна з рэжысёрам Рышардам Ардынскім вырашылі аформіць чараду жывых карцін у стылі малюнкаў вядомага ілюстратара Міхала Эльвіра Андрыёлі, чаргуючы іх з вялікай колькасцю iнтэрцiтраў – фрагментаў арыгінальнага тэксту. Стужка карысталася вялікім поспехам у сталіцы і атрымала нямала станоўчых водгукаў. Падчас Другой сусветнай вайны фільм быў страчаны. У 50-я гады было знойдзена некалькі ўрыўкаў агульнай працягласцю 42 хвіліны. У 2006 годзе ва Уроцлаве знайшліся іншыя фрагменты. У суме па гэтых знаходках Нацыянальнаму кінаархіву ў Варшаве ўдалося аднавіць 120 хвілін фільма (першапачатковы хранаметраж складаў 3 гадзіны). Прэм'ера рэстаўраванай версіі адбылася ў 2012 годзе ў варшаўскім кінатэатры «Ілюзіён».
«Кінема» – адзіны ў Беларусі open air фэст, у рамках якога дэманструюцца нямыя фільмы класікаў сусветнага кінематографа, агучаныя сучаснымі музыкамі і кампазітарамі.
Дзе: Беларуская дзяржаўная філармонія, пр-т Незалежнасці, 50
Калі: 14 снежня ў 19:00
Колькі каштуе: ад 12 рублёў
Праграма будзе падзелена на тры блокі: італьянская музыка 17-га стагоддзя; нямецка-аўстрыйская музыка 17-га стагоддзя; французская музыка 18-га стагоддзя. І ў кожнай часткі будуць прадстаўлены самыя яркія ансамблі гэтых перыядаў.
Ваша ўяўленне перанясе вас у XVII стагоддзе, такое далёкае і такое вабнае. Вы адчуеце, як трапятліва кампазітары ставяцца да гукаспалучэнняў, да выбудоўвання гармоній. Для вас прагучаць творы: А. Страдэлы, Г.І. фон Бiбера, А. Вівальдзі, Г. Ф. Целемана, Ф. Куперэна.
Выканаўцы: Святлана Рамазанава (барочная скрыпка), Сяргей Палтаўскі (віёла д'аморе), Дар'я Дзягілева (флейта-траверса), Аляксандр Гулін (віёла да гамба), Марына Бялова (лютня), Дар'я Баркоўская (клавесін).
Дзе: Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, вул. Энгельса, 7
Калі: з 14 па 18 снежня
Колькі каштуе: ад 5 рублёў
З 14 па 18 снежня 2018 года ў Мінску пройдзе XII Міжнародны фестываль «Пецярбургскі тэатральны сезон». Публіцы будуць прадстаўлены пяць спектаклей Севернай сталіцы, створаныя вядучымі тэатральнымі рэжысёрамі.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.