Вы тут

Што хвалюе жыхароў Навагрудскага раёна?


На сустрэчу з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта запісалася больш за 30 чалавек з розных рэгіёнаў. Тэмамі для абмеркавання былі як асабістыя пытанні, так і просьбы вырашыць праблемы з будаўніцтвам і эксплуатацыяй жылля, бізнес-аб'ектаў.


Пенсіянер з Навагрудка звярнуў увагу на пытанні навядзення парадку каля прыватных дамоў, эканоміі і руплівага выкарыстання мясцовых відаў паліва, уключэння ў абарот невыкарыстоўваемых будынкаў і збудаванняў. Падняў пенсіянер і не самую сур'ёзную, на першы погляд, праблему: у некаторых мясцовых установах у санвузлах лілася вада, у памяшканнях, нягледзячы на яркі дзень, гарэла святло. А з падобных дробязяў, лічыць заяўнік, складваюцца вялікія траты.

Наталля Качанава адзначыла, што такія неабыякавыя людзі шмат у чым дапамагаюць падтрымліваць дысцыпліну і парадак. Але і кіраўнікі на месцах не павінны заставацца глухімі да падобных пытанняў, неабходна больш прыслухоўвацца да актыўных жыхароў.

«Мясцовым уладам неабходна сустракацца з жыхарамі раёнаў або гарадоў, даваць справаздачы аб тым, што зроблена, а што не, і па якой прычыне, расказваць, куды накіраваны тыя ці іншыя сродкі. Работа ў такім фармаце павінна быць рэгулярнай», — падкрэсліла яна. Знаходзіць магчымасці для таго, каб сустрэцца з людзьмі, абавязаны не толькі прадстаўнікі выканаўчай улады, але і кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў. Прычым яны павінны не проста пачуць чалавека, а вырашыць яго пытанне.

Для ініцыятыў ад людзей, грамадскіх арганізацый дзверы гар- і райвыканкамаў павінны быць адкрыты, дадала Наталля Качанава. На прыёме, у прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з правядзеннем Года малой радзімы. На думку тых, хто запісаўся на прыём, важна больш актыўна прыцягваць грамадзян да добраўпарадкавання, навядзення парадку.

«Многія з паднятых сёння пытанняў маглі б быць вырашаныя на месцах. І, калі б людзей пачулі, ім не давялося б ісці на прыём на больш высокі ўзровень», — сказала Наталля Качанава. Яна падкрэсліла, што недапушчальныя такія факты, калі людзі скардзяцца, што не змаглі трапіць на сустрэчу з чыноўнікам у раёне або вобласці.

Звярнуліся па дапамогу да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта ўдовы воінаў-інтэрнацыяналістаў з Навагрудка. Калісьці іх сем'і атрымалі сацыяльнае жыллё, зараз мужоў няма, а ўдовы і дзеці не могуць прыватызаваць жыллё, ёсць праблемы з паляпшэннем жыллёвых умоў. Пытанне стане тэмай дадатковага абмеркавання. Сітуацыю вывучаць у разрэзе ўсёй краіны.

Дэталёва разбяруцца і з ходам расследавання некаторых крымінальных спраў — з падобнымі просьбамі звярнуліся жыхары з некалькіх рэгіёнаў.

Традыцыйна паступалі пытанні, якія датычацца будаўніцтва і рамонту дарог, функцыянавання ЖКГ. Усе яны стануць тэмай дадатковага разгляду.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Чыноўнік любога ўзроўню павінен быць даступны

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.