Вы тут

Ледзяная рэзідэнцыя для Дзеда Мароза


Рэзідэнцыя адкрыецца ў Падміколлі 25 снежня, і герой свята пачне весці тут прыём наведвальнікаў з 13 да 14 гадзін. Для апартаментаў казачнага дзядулі прывязуць спецыяльны лёд, які не растае нават пры плюсавых тэмпературах. Ледзяныя фігуры зробяць спрактыкаваныя ў гэтым майстры.


Незвычайным абяцае стаць вялікае па колькасці ўдзельнікаў тэатралізаванае шэсце «Чароўныя імгненні Новага года», якое таксама адбудзецца 25 снежня. У ім задзейнічаюць і галоўныя сімвалы года — чатырох сапраўдных парсючкоў. Наогул, навагодняя праграма ў Магілёве запланавана вельмі шырокая і разнастайная — каля ста мерапрыемстваў! Гэта танцавальна-забаўляльныя прадстаўленні, калядныя канцэрты, майстар-класы па вырабе навагодніх цацак, выстаўкі, кірмашы, флэшмобы, атракцыёны, дабрачынныя акцыі і шмат чаго іншага.

У апошнія дні 2018 года на плошчы Зорак у Магілёве для дзяцей пройдуць тэатралізаваныя навагоднія спектаклі на свежым паветры, а для дарослых на святлодыёдным экране будуць дэманстравацца рэтра-фільмы. У Падмікольскім парку адбудзецца відовішчны масавы лыжны забег Дзядоў Марозаў.

Дарэчы, як адзначыла начальнік упраўлення адукацыі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Новікава, для зручнасці бацькоў і бяспекі дзяцей падчас зімовых канікул у школах будуць працаваць гульнявыя пакоі, якія прымуць школьнікаў на 3-4 гадзіны ў любыя дні, акрамя выхадных і святочных. Больш падрабязную інфармацыю трэба шукаць на сайце канкрэтнай школы.

Начальнік Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Голубеў паведаміў, што забаўляльным установам горада, якія рыхтуюцца да прыёму карпаратываў, перададзены рэкамендацыі па правільнай арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Людзі павінны ведаць правілы эвакуацыі і не выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы ў памяшканнях. Пры сучасных відах адстройвання, якое можа лёгка запальвацца, небяспечны нават бенгальскія агні.

А вось агні галоўнай ёлкі на плошчы Леніна магілёўскі Дзед Мароз запаліць ужо 22 снежня. Мюзікл «Навагодні бенефіс», які будзе суправаджаць гэта чароўнае дзейства, распачне чараду святочных навагодніх мерапрыемстваў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.