Вы тут

Пасылкі ў Канаду дойдуць са спазненнем


У канцы лістапада па просьбе аператара Саnаdа Роst РУП «Белпошта» часова прыпыніла прыём лістоў, пасылак і адпраўленняў міжнароднай паскоранай пошты ў Канаду. Гэта было звязана з забастоўкамі ў розных абласцях паўночнаамерыканскай краіны. Як вынік — узніклі затрымкі ў апрацоўцы пошты.


З 3 снежня паштовую карэспандэнцыю можна адпраўляць, як і раней. Але за час забастоўкі ў Канадзе назбіралася вялікая колькасць не дастаўленых своечасова адпраўленняў. І ў першую чаргу будуць апрацоўвацца менавіта яны. Таму не здзіўляйцеся, калі святочная паштоўка дойдзе да адрасата па той бок Атлантыкі далёка не ў тэрмін.

Акрамя таго, Канада ажыццяўляе транзіт пошты ў невялікія краіны Карыбскага басейна. Таму перабоі могуць назірацца падчас дастаўкі адпраўленняў у такія краіны, як Антыгуа і Барбуда, Багамы, Барбадас, Беліз, Бенін, Бермуды, Венесуэла, Гвадэлупа, Грэнада, Дамініка, Дамініканская Рэспубліка, Кайманавы астравы, Калумбія, Коста-Рыка, Марцініка, Панама, Парагвай, Перу, Сальвадор, Сен-П'ер і Мікелон, Сент-Кітс і Нэвіс, Трынідад і Табага, Уругвай і Ямайка.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.