Вы тут

Збожжа дакупяць за мяжой, выключна фуражнае


Пра гэта паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун у прэс-цэнтры БЕЛТА.


Ён удакладніў, што сельскагаспадарчыя прадпрыемствы недаатрымалі каля 1,8 млн тон збожжа да ўзроўню мінулага года. «Хачу адзначыць, што мы цалкам забяспечаны харчовым збожжам, а значыць, і мукой, крупамі, хлебабулачнымі вырабамі. Закупляць збожжа за мяжой могуць, напрыклад, птушкакомплексы. З улікам таго, што ў нас ёсць дзяржаўны рэзерв, плануецца закупіць каля 600—700 тысяч тон нехарчовага збожжа», — сказаў Уладзімір Гракун.

Намеснік міністра адзначыў, што закупкі будуць праводзіцца на конкурснай аснове. «Прадпрыемствы, якія будуць закупляць збожжа, павінны правесці конкурсы і вызначыцца па найбольш выгадных цэнах для краіны. Не выключана, што вобласці будуць праводзіць цэнтралізаваныя конкурсы. Будзем закупляць у тых, хто прапануе найменшую цану і найлепшыя ўмовы. Гэта могуць быць розныя краіны, у тым ліку Расія і Украіна», — сказаў Уладзімір Гракун.

Як вядома, пачатак сёлетняга лета выдаўся найбольш засушлівым. Па звестках Белгідрамета, сярэдняя тэмпература паветра па краіне склала плюс 16,9 градуса, што вышэй за кліматычную норму на 3,5 градуса. Такі цёплы май адзначаны ўпершыню за ўвесь перыяд назіранняў. А за першую дэкаду чэрвеня ў сярэднім па краіне выпала толькі 10 % ад нормы ападкаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.