Вы тут

Каза з'ела 20 000 еўра


У сербскім сяле Ранілавіч, што за 80 кіламетраў ад Бялграда, свойская каза зжавала 20 тысяч еўра наяўнымі, паведамляе РІА Навіны.


Мілена Сіміч і яе муж падрыхтавалі грошы, каб купіць дзесяць гектараў зямлі. Каза па мянушцы Вавёрка, якая жыла ў іх некалькі гадоў, прабралася ў дом праз незачыненыя дзверы і знайшла купюры на стале. «Калі мы пачулі шамаценне і шум, муж пайшоў паглядзець, што адбываецца, і тут яго ледзь удар не хапіў. Вавёрка з'ела ўсе грошы са стала, засталося толькі каля 300 еўра, усё астатняе зжавана і праглынута», — расказала жанчына. Паводле яе слоў, з тых часоў муж толькі моўчкі сядзіць і глядзіць у адну кропку. Каза, якая з'ела грошы. Жывёла паплацілася за сваю пражэрлівасць: яе прыгатавалі на ражне.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.