Вы тут

40-гадовы жыхар сталіцы здаў кватэру ў арэнду двойчы


У Першамайскі РУУС сталіцы паступіла паведамленне ад грамадзяніна, які сцвярджаў, што ўнёс перадаплату за арэнду жылля ўласніку кватэры, аднак засяліцца так і не змог. Частку грошай гаспадар нерухомасці вярнуў, а частку на працягу двух тыдняў так і не змог аддаць патэнцыйнаму кватаранту.


Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку ўстанавілі асобу падазраванага. Гэта быў непрацуючы 40-гадовы жыхар сталіцы, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы і незаконны абарот наркотыкаў.

Як растлумачыў зламыснік, на адным з інтэрнэт-парталаў ён размясціў аб'яву аб здачы кватэры ў арэнду за 250 долараў ЗША. Яму патэлефанавалі два чалавекі і дамовіліся аб праглядзе жылога памяшкання. Першага патэнцыйнага жыхара ўмовы пражывання задаволілі, і ён аддаў заклад уласніку ў памеры 200 долараў. У гэты ж дзень кватэру паглядзеў яшчэ адзін малады чалавек, які пакінуў заклад у памеры 200 рублёў. Адной з умоў уласніка было даглядаць двух катоў, якія жылі ў кватэры. Абодва кватаранты пагадзіліся, але заехаць у арандаванае жыллё так і не змаглі. Першаму патэлефанавала жонка ўласніка і расказала, што здаваць кватэру яе муж не збіраецца, бо на пастаяннай аснове жыве ў ёй сам, параіла вяртаць грошы. Аднак падазраваны змог аддаць толькі 100 долараў, астатнія на той час патраціў. Тады і паступіла заява ў міліцыю. Другі кватэраздымшчык прыехаў з рэчамі засяляцца ў арандаваную кватэру, але ўласнік яго нават не пусціў на парог і выклікаў міліцыю, сказаўшы, што невядомыя людзі пачалі грукацца да суседзяў, расказалі ў Першамайскім РУУС г. Мінска.
Па факце махлярства заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.