Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Пажадана не прыспешваць падзеі, інакш не зможаце аб'ектыўна разлічыць сілы. Аддайце дастаткова часу вырашэнню старых праблем у асабістым жыцці. Самі яны не знікнуць. У сераду магчымая цікавая дзелавая сустрэча, якая шмат што зменіць. У пятніцу начальства будзе чапляцца да вас па дробязях, але гэта хутка пройдзе. Самы час спланаваць зімовыя святы. Калі не атрымаецца з'ехаць далёка і надоўга, абавязкова адпраўляйцеся за горад хоць бы на пару дзён.

ЦЯЛЕЦ. Праца ды праца, так можна ўпасці духам. Варта хоць бы пару вечароў прысвяціць сям'і або сябрам. Зоркі кажуць, што людзі, якія ўвайшлі ў ваша жыццё на гэтым тыдні, прапануюць свежыя ідэі і адкрыюць новыя перспектывы. Ваш аўтарытэт прыкметна ўмацуецца, што створыць аснову для станоўчых змяненняў у службовым або грамадскім становішчы. Тыдзень абяцае быць на рэдкасць плённым і шчодрым на прыемныя сюрпрызы. Выкарыстоўвайце сваю прывабнасць у інтарэсах справы.

БЛІЗНЯТЫ. Пабольш упэўненасці ва ўласных сілах, і, што вельмі важна, захоўвайце эмацыянальную раўнавагу. Вас чакае бурнае асабістае жыццё і цікавая творчая дзейнасць. Давядзецца працаваць не пакладаючы рук, але гэта прынясе поспех і прыбытак. Аўторак парадуе цікавымі навінамі і канструктыўнымі прапановамі. У чацвер абмяркуйце з сябрамі праблему, якая ўзнікла, — яны дапамогуць вам мудрай парадай або рашучымі дзеяннямі. У пятніцу вам ўсміхнецца Фартуна.

РАК. Адносіны з калегамі па рабоце будуць асабліва моцна залежаць ад вашых паводзінаў, актыўнасці і здольнасці праявіць ініцыятыву. Будзьце абачлівыя ў першай палове тыдня, бо ў гэты час магчымы нечаканыя канфлікты, якіх пажадана было б пазбегнуць. У сераду вас чакаюць прыемныя навіны. У чацвер прагназуецца як рэзкі ўздым, так і спад дзелавой актыўнасці.

ЛЕЎ. Панядзелак спрыяльны для навуковых даследаванняў, разважанняў і адкрыццяў. Чым менш амбіцый у кар'ерным пытанні вы выявіце на гэтым тыдні, тым больш паспяховыя будуць дасягненні пры мінімальным выдатку сіл і нерваў. У чацвер давядзецца папрацаваць, але вынік акупіць затрачаныя сілы. У нядзелю не рэкамендуецца займацца справамі, якія патрабуюць вялікай адказнасці. У гэты дзень лепш проста адпачыць у коле сям'і.

ДЗЕВА. На гэтым тыдні не варта спрабаваць фарсіраваць падзеі. Проста не звяртайце ўвагі на праблемы, і яны вырашацца самі сабой. З'явіцца магчымасць падарожнічаць і ўзбагаціць сябе новымі ўражаннямі. У панядзелак вы здольныя апынуцца зусім блізка да жаданага і нават яго атрымаць, калі не будзеце разменьвацца на дробязі. У сераду перашкодай на шляху да поспеху можа стаць нечаканая праблема ў асобе партнёраў або канкурэнтаў. У выхадныя лепш не абвастраць жыццё непатрэбнымі спрэчкамі.

ШАЛІ. Адкіньце ўсе амбіцыі і пастарайцеся паводзіць сябе сціпла. Паспрабуйце зразумець пункт гледжання апанентаў. Добра было б зрабіць тыя справы, якія важныя для вас у першую чаргу, інакш можаце захапіцца рашэннем чужых праблем. Работа можа запатрабаваць дастаткова шмат часу, але па значнасці яна зойме далёка не першае месца на гэтым тыдні. Не забывайце пра свой дом. Навядзенне парадку і стварэнне камфорту ў ім — таксама немалаважная для вас задача.

СКАРПІЁН. Сваёй энергічнасцю і актыўнасцю зможаце ўмацаваць пазіцыі ў прафесійнай сферы. Ваш жыццёвы патэнцыял будзе на вышыні. У сераду, магчыма, давядзецца пераглядаць некаторыя свае прынцыпы і змяніць успрыманне рэчаіснасці. Але ўсё павернецца да лепшага. Пасля суботы вы адчуеце, што большая частка клопатаў звалілася з плячэй.

СТРАЛЕЦ. Свае планы і задумы лепш захоўваць у сакрэце, тады будзе больш шанцаў рэалізаваць іх. Падумайце пра павышэнне прафесійнага ўзроўню, не зашкодзіць наведаць пару лекцый або майстар-класаў. У пачатку тыдня можаце смела ісці на рызыку, верагоднасць дасягнення поспеху досыць вялікая.

КАЗЯРОГ. Можаце атрымаць прывабныя дзелавыя прапановы, але ўсё ж варта разгледзець іх з усіх бакоў, а не адразу ж прымаць. У аўторак мусяць адбыцца знаёмствы з карыснымі людзьмі. Калі на мінулым тыдні вы былі дастаткова сканцэнтраваныя і ўважлівыя, то цяпер вам забяспечаны поспех, якога вы зусім не чакалі. Намячаецца рашэнне, хоць і некалькі хваравітае, вашай сур'ёзнай праблемы, якая даўно хвалюе. Магчыма, з'явіцца шанц знайсці крыніцу дадатковага даходу.

ВАДАЛІЎ. Уменне імгненна арыентавацца ў складанай сітуацыі стане вызначальным фактарам на гэтым тыдні. Калі фінансавыя справы запатрабуюць хуткіх рашэнняў, паспрабуйце быць на вышыні. У сярэдзіне тыдня праявіце разумную асцярожнасць і не верце таму, хто вам ліслівіць. У сераду і ў чацвер вакол вас можа скласціся дысгарманічная атмасфера. Маўчанне ў такім становішчы будзе сапраўды залатым, спрэчкі ж паставяць адносіны на мяжу разрыву.

РЫБЫ. Выдатны тыдзень для нараджэння новых ідэй і пачатку смелых праектаў. Незапланаваная, цікавая сустрэча можа прывесці да заключэння выгаднага дзелавога пагаднення. Добры час для рамана і стварэння сям'і. Калі яна ў вас ужо ёсць, аддайце больш увагі дзецям. Узрасце ваш аўтарытэт, да вас пачнуць прыслухоўвацца калегі па рабоце і начальства. У выхадныя добра было б адправіцца ў рамантычнае падарожжа, якое падорыць незабыўныя ўражанні.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.