Вы тут

У Мінску 6 снежня адбудзецца другая міжнародная бізнес-сустрэча


Адна з асноўных мэт мерапрыемства — павышэнне інвестыцыйнага іміджу краіны сярод краін-партнёраў у транспартна-лагістычнай галіне і фарміраванне новых эфектыўных каналаў узаемадзеяння для бізнесу і найбуйнейшых нацыянальных перавозчыкаў.


Бізнес-сустрэча набывае асаблівую актуальнасць у сувязі з зададзеным кіраўніком дзяржавы курсам на развіццё аднаго з галоўных лагістычных напрамкаў — кітайскага. З усходнімі партнёрамі заключаны шэраг дагавораў і мемарандумаў, якія замацоўваюць узаемадзеянне па пытаннях перамяшчэння тавараў з Кітая ў нашу краіну і ў адваротным напрамку. Прадпрыемства "Белмытсэрвіс", у прыватнасці, з'яўляецца аператарам чыгуначных кантэйнерных перавозак грузаў, якія ідуць з КНР у Беларусь. Так, з кастрычніка 2016-га да кастрычніка 2018-га ў рамках праекта праэкспедзіраваны 228 цягнікоў, у складзе якіх перавезена 12 тысяч буйнатанажных кантэйнераў. Нядаўна гэтым прадпрыемствам набыта 100 платформаў, у сувязі з чым цяпер разглядаюцца магчымасці імпартаваць кітайскую прадукцыю уласным чыгуначным транспартам. Рухомы састаў плануецца выкарыстоўваць для адпраўкі ў Кітай прадукцыі айчынных вытворцаў.

Варта адзначыць яшчэ адзін новы перспектыўны напрамак, які ўзнік пасля візіту ў верасні гэтага года лідара дзяржавы ў Рэспубліку Узбекістан. У рамках пастаўленай Прэзідэнтам задачы па павелічэнні тавараабароту паміж краінамі "Белмытсэрвіс" гатовы прапанаваць зацікаўленым удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці паслугі па кансалідацыі тавараў на транспартна-лагістычных тэрміналах прадпрыемства і транспартнай лагістыкі.

Запрашэнні на бізнес-сустрэчу накіраваны кампаніям Расіі, Украіны, Узбекістана, Кыргызстана, Казахстана, Кітая, Латвіі, Літвы і Італіі, а таксама прадстаўнікам беларускіх прадпрыемстваў, сярод якіх "Беларуськалій", "Белаэранавігацыя", "Белінтэртранс" і іншыя. Чакаецца прысутнасць экспертаў Дзяржаўнага мытнага камітэта, Нацыянальнага аэрапорта "Мінск", Беларускай чыгункі, адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій і Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.

Тэмамі адкрытых дыскусій стануць пытанні тэхналогіі і асаблівасці рэалізацыі ў нашай краіне аўтаматычнага выпуску тавараў, пабудовы лагістычных ланцужкоў з выкарыстаннем мультымадальных перавозак у напрамку Беларусь — Кітай, арганізацыі і перспектыў развіцця кантэйнерных перавозак, прымянення эксперыментальных мытных тэхналогій у лагістычных ланцужках, комплекснасці як асноўнай тэндэнцыі сучаснага рынку складскіх паслуг. Асобна ўвага будзе акцэнтавана на ІT-рашэннях для кіравання лагістычнымі працэсамі і развіцця электроннага браніравання чаргі на мяжы ў нашу краіну.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.