23 верасня, серада

Вы тут

Расіяне лічаць Беларусь самай паспяховай і стабільнай краінай у СНД


Такой нашу дзяржаву назвалі 68 % рэспандэнтаў. На другім месцы — Казахстан (52 %), на трэцім — Азербайджан (16 %).


Вынікі апытання «Партнёры Расіі на постсавецкай прасторы» на прэс-канферэнцыі ў Маскве прэзентаваў Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі.

Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі карыстаецца найбольшым даверам у расіян сярод кіраўнікоў краін СНД. Першае месца Аляксандру Лукашэнку ў рэйтынгу аддалі 65 % апытаных. На другой пазіцыі — казахстанскі лідар Нурсултан Назарбаеў, за яго прагаласавалі 49 % рэспандэнтаў. Далей у рэйтынгу размясціліся кіраўнікі Азербайджана, Арменіі, Малдовы.

На думку рэспандэнтаў, Беларусь першая і ў рэйтынгу дзяржаў, якія імкнуцца развіваць з Расіяй эканамічнае супрацоўніцтва і падтрымліваюць яе на міжнароднай арэне.

Таксама, згодна з вынікамі апытання, думку, што рускамоўныя грамадзяне ў Беларусі адчуваюць сябе найбольш абаронена, падзяляюць 68 % расіян.

Пад паняццем «рускамоўныя» сацыёлагі мелі на ўвазе грамадзян той ці іншай краіны, якія гавораць на рускай мове і не з'яўляюцца прадстаўнікамі тытульнай нацыі.

Апытанне «Партнёры Расіі на постсавецкай прасторы» УЦВГД праводзіў па тэлефоне 8 лістапада. Удзел у ім прынялі 1600 чалавек.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: У чым шчасце, брат?

Выбар рэдакцыі

Спорт

Гімнаст Андрэй Ліхавіцкі: Зараз акцэнт робіцца на складанасці элементаў, таму гімнасты цяпер больш масіўныя і мускулістыя

Гімнаст Андрэй Ліхавіцкі: Зараз акцэнт робіцца на складанасці элементаў, таму гімнасты цяпер больш масіўныя і мускулістыя

Андрей Ліхавіцкі — прыклад таго, што геаграфічныя межы спорту не перашкода. Чаму?

Грамадства

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску ў Індустрыяльным парку «Вялiкi камень» з грандыёзным размахам.