Вы тут

У снежні пачалася рэалізацыя камплекта «Картка Госця»


У снежні Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры пачало рэалізацыю камплекта «Картка Госця».


Набыццё гэтага камплекта дазволіць усім аматарам падарожжаў і людзям, якія цікавяцца гісторыяй нашай краіны, атрымаць унікальную магчымасць аптымальна спланаваць маршруты азнаямлення з выдатнымі мясцінамі сталіцы і яе наваколляў з максімальнай выгадай для свайго бюджэту.

Набываючы камплект «Картка Госця», яе ўладальнік атрымлівае пластыкавую смарт-картку і даведнік. Гэтая картка дае права аднаразовага наведвання (бясплатна або са зніжкай) музеяў і экскурсій, мастацкіх галерэй, уключаных у праграму, а таксама заапарка, аквапарку і назіральнай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Картка дзейнічае з моманту актывацыі пры наведванні першага аб'екта на працягу 24, 48, 72, 120, 168, 240 гадзін або 12 месяцаў, у залежнасці ад фармату карткі. Тэрмін дзеяння паказаны на картцы.

Турыстычны камплект таксама дае права атрымання зніжак да 20 % у гатэлях, рэстаранах, кафэ, крамах і пры афармленні напракат аўтамабіляў згодна з пералікам партнёраў, паказаным у даведніку. Зніжкамі ў аб'ектах гэтага тыпу можна скарыстацца на працягу трох гадоў пасля набыцця карткі незалежна ад часу актывацыі карткі пры наведванні аб'ектаў першага тыпу. Набыць камплект «Картка Госця» можна ў касе агенцтва па адрасе: Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 153, зала прыёму.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Зарэгістраваўся і картку госця набыў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».