Вы тут

Вілейскі Стонхендж


Не адну таямніцу захоўвае дзівосны Вілейскі край. Унікальнасць яму надаюць загадкавыя культавыя камяні з рукатворнымі паглыбленнямі. На сённяшні дзень на тэрыторыі раёна іх налічваецца каля дваццаці.


Старадаўнімі легендамі авеяны і валуны, што раскідаў па вёсках апошні ледавік. На працягу некалькіх тысячагоддзяў захоўваўся на Вілейшчыне незвычайны каменны ідал часоў язычніцтва — двухметровая фігура жаночага бажаства з распасцёртымі рукамі і выявай дзіцяці. На адваротным баку высечаны старажытныя знакі. На думку даследчыкаў, гэта — вобраз старадаўняй багіні — прамаці, або багіні Мары. Сёння прадмет пакланення выстаўлены ў будынку Інстытута геалогіі Нацыянальнай акадэміі навук.

Здзіўляе і самы вялікі валун раёна — вага яго часткі, што ўзвышаецца на паверхні, каля 90 тон. Па легендзе, гэта — ператвораны за вялікі грэх у камень разам са сваім домам шавец, які працаваў на свята Вялікдзень, калі ўсе маліліся ў храме. Захаваўся тут і ўнікальны Барысаў камень, што служыў пагранічным знакам у XІІ стагоддзі на землях князя Барыса, яго яшчэ называюць «Варацішын крыж» — з-за нанесенага на яго надпісу і высечанага крыжа. Але, бадай, самай інтрыгуючай з'яўляецца загадка комплексу камянёў каля вёскі Сцеберакі. Многія вучоныя сыходзяцца ў меркаванні, што гэта — старажытная абсерваторыя, якая была створана нашымі продкамі каля 7,5 тысячы гадоў таму. Інакш кажучы, беларускі Стонхендж. Комплекс уяўляе сабой пяць вертыкальна пастаўленых камянёў з выявай разнастайных сімвалаў і рог-рытонаў. У народзе іх называюць — «Каменныя быкі». Паводле легенды, быкі акамянелі, калі нейкі селянін араў поле ў свята. Камяні ў Сцебераках арыентавалі на поўнач, на Палярную зорку, а супрацьлеглы паўднёвы напрамак старажытныя людзі выкарыстоўвалі для вызначэння часу першай і апошняй квадры месяца. Некаторыя даследчыкі лічаць, што нават прыняўшы хрысціянства, яны працягвалі пакланяцца камяням. Таму князь загадаў выбіць на іх крыжы. На думку іншых, гэтыя знакі з'явіліся ў галодныя 1127—1128 гады.

У нашай краіне захаваліся толькі чатыры Барысавы камяні. Адзін з іх быў вывезены ў Расію ў музей-запаведнік «Каломенскае». У Беларусі засталіся тры старажытныя сімвалы, у тым ліку ў пасёлку Друя, каля храма Святой Сафіі ў Полацку, што на Віцебшчыне, і ў вёсцы Камена на Вілейшчыне.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.

У свеце

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Супярэчнасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Пекінам абвастраюцца, і іх можна смела называць гандлёвай вайной.

Грамадства

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

З 50 выданняў, якія павінны з'явіцца на школьных партах да 1 верасня, 48 ужо надрукаваныя.

Здароўе

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Экзапратэзаванне арбіты не робіцца больш ні ў адной з краін СНД.