Вы тут

Слуцкі школьнік стварыў праграму для вывучэння фізікі з дапамогай робата


Мабільная праграма для вывучэння гісторыі, месенджар для выкладчыкаў і студэнтаў, навучальны курс па фінансавай пісьменнасці, камп’ютарная праграма для спартсменаў… Усе гэтыя праекты былі прадстаўлены ў фінале III Рэспубліканскага конкурсу маладзёжных праектаў “Інфармацыйныя і мабільныя тэхналогіі для адукацыйнага працэсу”.


У гэтым годзе ў аргкамітэт паступіла больш за 120 заявак ад школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных устаноў і студэнтаў ВНУ, а ў фінал прабіліся з іх толькі 13.

— Для нас, як для сацыяльна адказнай кампаніі, маладзёжныя ініцыятывы асабліва важныя з пункту бачання перспектыў развіцця інавацыйных і інфармацыйных тэхналогій. Менавіта таму ўжо трэці год запар кампанія МТС падтрымлівае гэты конкурс, — падкрэслівае кіраўнік камерцыйнага дэпартамента МТС, член журы Мікалай БУЛАШ.

Работы канкурсантаў ацэньвала экспертная група, у склад якой увайшлі спецыялісты Міністэрства адукацыі, БДЭУ, кампаній МТС, beCloud і мясцовага сацыяльнага фонду “Добра”. Рашэннем журы пераможцамі былі аб’яўлены тры праекты.

Цімафей Стамброўскі са слуцкай сярэдняй школы № 11 перамог са сваёй мабільнай праграмай для вывучэння фізікі пры дапамозе робата RiBFoP. Ён, дарэчы, набраў найбольшую колькасць балаў і стаў абсалютным пераможцам конкурсу.

Цімафей Стамброўскі

У ліку пераможцаў трапіў і праект навучэнца Столінскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа Ільі Архіпава  — мабільная праграма для хуткага ўспрымання тэксту 4Read.  А вучаніца мінскай школы №218  Селен Караман перамагла са сваёй даследчай анлайн-платформай GeekStarterPRO.

Аўтары найлепшых праектаў атрымалі падарункі ад кампаніі МТС, а абсалютны  пераможца — ноўтбук ад  Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Мінадукацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.