Вы тут

Белстат абследаваў людзей з інваліднасцю


Нацыянальны статыстычны камітэт апытаў 6,9 тысячы асоб з інваліднасцю. Пытанні датычыліся жыллёвых умоў і маёмасці, здароўя, адукацыі, занятасці, даступнасці паслуг, сацыяльнага забеспячэння і сацыяльных кантактаў. Аб выніках выбарачнага абследавання расказала намеснік старшыні Белстата Алена Кухарэвіч.


Амаль траціна людзей з інваліднасцю ў працаздольным узросце працуюць. Пры гэтым жанчын згаданай катэгорыі больш, чым мужчын.

На занятасць асоб з інваліднасцю ўплываюць як іх фізічныя магчымасці, так і абмежаваная канкурэнтаздольнасць на рынку. Так, 13 % непрацуючых людзей з асаблівасцямі развіцця хацелі б працаваць. Траціна з іх знаходзяцца ў актыўным пошуку пасільнай занятасці.

95 % хатніх гаспадарак з інвалідамі ў якасці асноўных крыніц сродкаў да існавання ўказалі пенсію, 42 % — даходы ад работы па найме. У 45 % сем'яў з дзецьмі-інвалідамі працуе толькі адзін з бацькоў (звычайна бацька). Амаль у кожнай пятай сям'і няма працуючых дарослых, бо звычайна гэта няпоўныя сем'і, у якіх адзін дарослы вымушаны клапаціцца пра дзіця.

Пасля заканчэння школы працягваюць навучанне 28 % маладых людзей з інваліднасцю, з іх 15 % — у ВНУ.

Вынікі абследавання паказалі, што беларусы яшчэ не да канца гатовыя прыняць інвалідаў як раўнапраўных. Так, высветлілася, што кожны другі інвалід ва ўзросце 18 гадоў і старэй лічыць, што грамадства не разумее яго праблемы і ставіцца да іх абыякава. 5 % мяркуюць, што навакольнае асяроддзе мае шмат стэрэатыпаў і праяўляе дыскрымінацыю. Толькі 44 % адзначылі праявы талерантнасці да іх праблем. Чвэрць інвалідаў, якія пражываюць адны, часта адчуваюць адзіноту. Тым не менш, нягледзячы на жыццёвыя цяжкасці, 43 % асоб з асаблівасцямі развіцця ацанілі сваю бягучую жыццёвую сітуацыю ў той ці іншай ступені пазітыўна.

Па выніках абследавання, жыллёвыя ўмовы ў людзей з інваліднасцю не горшыя, чым у сярэднестатыстычных хатніх гаспадарак. У сярэднім на чалавека прыходзіцца 30 кв. м агульнай плошчы жылля. Кватэры і дамы абсталяваны цэнтральным ацяпленнем, водаправодам, каналізацыяй, гарачым водазабеспячэннем, ваннай або душам.

Святлана Бусько

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.