Вы тут

Школьнікі праваліліся пад лёд


Адзін з выпадкаў адбыўся на сярэдзіне возера ў Драгічыне.


Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, на адлегласці 500—600 метраў ад берага тануў хлопчык — вучань 4 класа мясцовай школы. Дабраўшыся да палонкі, ратавальнікі ўбачылі, што яго дасталі з вады рыбакі, якія знаходзіліся на возеры. Работнікі МНС пры дапамозе лесвіцы-палкі даставілі яго на бераг для агляду брыгадай медыкаў. Школьнік быў шпіталізаваны ў раённую бальніцу з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне». Высветлілася, што хлопчык і яго старэйшы брат пайшлі на возера катацца на каньках. У нейкі момант пацярпелы трапіў у прамывіну і праваліўся пад лёд.

А вось у Добрушскім раёне ў рацэ Іпуць падлетак патануў. Таксама два браты выйшлі з санкамі на лёд ракі і ў нейкі момант абодва праваліліся. Адзін з братоў зваліўся ў ваду недалёка ад берага і змог выбрацца самастойна. Ён адразу ж пабег за бацькам. Дом знаходзіўся прыкладна за 70 метраў ад берага. Аднак выратаваць 14-гадовага хлопца не атрымалася — яго знесла цячэннем ракі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?